Гэруды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гэруды — выдуманае племя ў сэрыі кампутарных гульняў The Legend of Zelda (на плятформе Nintendo).

Гэруды жывуць у Даліне Гэруда, пустэльным месцы, якое знаходзіцца на захадзе Гірулу. Агульныя фізычныя рысы — цёмнае футра, чырвоная галава і жоўтыя вочы. У адрозьненьне ад іншых відаў, вушы яны маюць ня доўгія і не завостраныя.

Зьяўляюцца зладзейскім племем, якое жыве ў грамадзтве амазонак, на беразе возера Хілія і складаецца пераважна з жанчын, сярод якіх, згодна зь іхнымі легендамі, толькі раз на сто гадоў нараджаецца мужчына, які робіцца іхным каралём. Адзіным вядомым каралём гэрудаў зьяўляецца Ганандорф, вядомы таксама як Ганон, галоўны гульнявы антаганіст Зэльды.

Тым ня менш, ня ўсе жанчыны-гэруды ляяльныя ў дачыненьні да свайго злоснага караля. Набаору, вядомая як «добрасумленная зладзейка», выступае супраць плянаў свайго лідэра і імкнецца скончыць зь ім, скраўшы Срэбраныя Пальчаткі.

Жанчыны-гэруды, каб магчы размнажацца, і, такім чынам, даваць працяг усяму племю, «асаджаюць» мужчынаў на крэпасным рынку Замка Гірул.

Найбольш важнымі для гэрудаў месцаў зьяўляецца Крэпасьць Гэруда і Зачараваная Пустэльня, дзе знаходзіцца Храм Духаў.

Гэруды лічаць, што яны паходзяць ад розных культураў Сярэдняга Ўсходу і поўначы Афрыкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]