Гэры Бэкер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэры Стэнлі Бэкер (па-ангельску: Gary Stanley Becker; нар. 2 сьнежня 1930, Потсвіл, Пэнсыльванія) — амэрыканскі эканаміст.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы 1992 г. «за распаўсюд сфэры макраэканамічнага аналізу на цэлы шэраг аспэктаў чалавечых паводзінаў і ўзаемадзеяньня, уключаючы нярынкавыя паводзіны». Вучыўся ў Прынстане; ступень доктара атрымаў у Чыкагскім унівэрсытэце. Працаваў у Калюмбійскім і Чыкагскім унівэрсытэтах. Прэзыдэнт Амэрыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1987 г. Прэзыдэнт Таварыства эканомікі працы (1997). Узнагароджаны мэдалём Дж. Б. Кларка (1967). Ляўрэат прэміяў Ф. Сейдмана (1985), Джона Команса (1987) і А. Сьміта (1991). Уваходзіць у кансультатыўны савет часопісу «Review of Economics of the Household».