Гэры Кэгіл
| Гэры Кэгіл | ||
Gary Cahill |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 сьнежня 1985 Шэфілд, Ангельшчына |
|
| Рост | 188 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Чэлсі | |
| Нумар | 24 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 2002—2004 | Астан Віла | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2008 2004—2005 2007 2008—2012 2012— |
Астан Віла Бэрнлі Шэфілд Юнайтэд Болтан Ўандэрэрз Чэлсі |
28 (1) 27 (1) 16 (2) 130 (13) 2 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010— | Ангельшчына | 7 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Гэры Джэймз Кэгіл (па-ангельску: Gary James Cahill; 19 сьнежня 1985, Шэфілд, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, абаронца клюба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. У асноўным гуляе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, але дзякуючы сваёй хуткасьці й гульнявой тэхніцы ён можа выкарыстоўвацца на пазыцыях крайняга абаронцы й апорнага паўабаронцы.
Кэгіл пачаў сваю гульнявую кар’еру ў акадэміі «Дронфілду», які выступаў у мясцовай лігі Дэрбішыру. У 2000 годзе ён далучыўся да акадэміі «Астан Вілы», дзе й працягнуў сваё разьвіцьцё. У сэзоне 2004—2005 гадоў яшчэ ня маючы гульнявой практыцы ў «Астан Віле», ён на правах арэнды перайшоў у «Бэрнлі», дзе па заканчэньні сэзону быў прызнаны лепшым гульцом клюба. Добрая гульня ў арэндзе дала яму права дэбютаваць за асноўны склад «Астан Вілы». У 2007 годзе ён на правах трохмесячнай арэнды перайшоў у клюб роднага гораду «Шэфілд Юнайтэд». 30 студзеня 2008 году Гэры падпісаў кантракт з клюбам «Болтан Ўандэрэрз», сума трансфэру склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У гэтым клюбе Кэгіл паказваў добрыя вынікі й прабыў там пяць сэзонаў. За гэты час ён стаў трывалым гульцом асновы й віцэ-капітанам клуба, а таксама дэбютаваў у складзе нацыянальнай кманды. 30 сьнежня 2011 году галоўны трэнер «рысакоў» Оўэн Койл пацьвердзіў, што «Чэлсі» ўзгадніў кошт трансфэру футбаліста ў зімовае трансфэрнае вакно 2012 году[1].
Зьмест |
[рэдагаваць] Зборная
Кэгіл быў адным зь ліку гульцоў запрошаных Ст’юартам Пірсам ў свой першы склад моладзевай зборнай Ангельшчыны, пасьля прызначэньня яго на пасаду галоўнага трэнэра. На першую гульню, 6 лютага 2007 году, супраць моладзевай зборнай Гішпаніі, Гэры ня трапіў у стартавы склад. Ён дэбютаваў за моладзевую зборную на «Ўэмблі», выйшаўшы ў цэнтры абароны разам з Энтанам Фэрдынандам.
4 чэрвеня 2009 году Кэгіл быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Ангельшчыны на матч супраць зборнай Казахстана, бо Рыё Фэрдынанд атрымаў траўму[2], але дэбюту яму давялося чакаць больш за год. Дэбютаваў за асноўную зборную краіны 3 верасьня 2010 году, выйшаўшы на зьмену Майклу Доўсану ў матчы супраць зборнай Баўгарыі на «Уэмблі».
[рэдагаваць] Стыль гульні
Кэгіл вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасьцямі, хуткасьцю, добра гуляе ў паветры й мае выдатны галявы нюх[3]. Галоўны трэнэр «Чэлсі» Андрэ Вілаш-Боаш выказаўся пра Кэгіла: «Я лічу, што ягоная тэхніка ёсьць цудоўнай, а ягоная хуткасьць проста мяне уздрыгвае»[4].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ «Chelsea agree fee with Bolton for defender Gary Cahill». BBC Sport
- ^ Rio out of England squad. Sky Sports News
- ^ "Болтон" готов отпустить Кэхилла в топ-клуб. eurofootball.com.ru
- ^ Виллаш-Боаш: о команде и противнике, Сhelsea-FC.ru
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гэры Кэгіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Чэлсі — цяперашні склад |
|---|
|
1 Чэх · 2 Іванавіч · 3 Э. Коўл · 4 Давыд Луіс · 5 Эсьен · 5 Рамэу · 7 Рамірэс · 8 Лэмпард · 9 Торэс · 10 Мата · 11 Драгба · 12 Мікел · 15 Малюда · 16 Мэйрэлеш · 17 Басынгва · 18 Лукаку · 19 Фэрэйра · 21 Калу · 22 Тэрнбул · 23 Старыдж · 24 Кэгіл · 26 Тэры · 27 Гатчысан · 34 Бэртранд · 35 Піазон · 40 Іларыю · Трэнэр: Вілаш-Боаш |
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |