Гарэт Макліры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гэрэт Макліры»)
Гарэт Макліры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 траўня 1987(1987-05-15)[1][2] (36 гадоў)
Рост 188 см
Вага 76 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ўікам Ўандэрэрз
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2006
2006—2007
2007
2007—2012
2012—2020
2020—
Оксфард Сіці
Слаў Таўн
Бромлі
Нотынггэм Форэст
Рэдынг
Ўікам Ўандэрэрз
22 (3)
33 (7)
24 (8)
112 (13)
244 (23)
147 (25)
Зборныя
2013— Ямайка 24 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 верасьня 2016.

Га́рэт Джэймз Маклі́ры (па-ангельску: Garath James McCleary; нарадзіўся 15 траўня 1987, Оксфард, Ангельшчына) — ямайскі футбаліст, ўінгер ангельскага клюбу «Ўікам Ўандэрэрз» і нацыянальнай зборнай Ямайкі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Ангельшчыне, у горадзе Оксфард, дзе пачаў гуляць за мясцовую каманду «Оксфард Сіці», некаторы час правёўшы ў клюбе «Оксфард Юнайтэд». Далей выступаў за мінорныя клюбы «Слаў Таўн» і «Бромлі». 31 студзеня 2008 году заключыў дамову з клюбам «Нотынггэм Форэст», за які дэбютаваў 3 сакавіка 2008 году, выйшаўшы на замену на 87 хвіліне ў хатнім матчы супраць «Карлайл Юнайтэд» (0:1). У сэзоне 2011—2012 гадоў Макліры забіў 9 галоў.

У траўні 2012 году скасаваў дамову ад нотынггэмскага клюбу і склаў кантракт з клюбам «Рэдынг», які выступаў у Прэм’ер-лізе. У рамках найвышэйшага ангельскага дывізіёну свой першы мяч забіў 27 кастрычніка 2012 году ў браму «Фулгэма» (3:3)[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2012 году быў запрошаны ў склад нацынальнай зборнай Ямайкі, за якую дэбютаваў 6 лютага 2013 году матчам адбору да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Мэксыкі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Garath McCleary // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Garath McCleary // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Reading 3-3 Fulham. BBC Sport
  4. ^ Pearce earns call up. Reading FC

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]