Гюстаў Дарэ
| Поль Ґюстаў Дарэ | |
Поль Ґюстаў Дарэ. Фотаздымак Фэлікса Надара. |
|
| Імя пры нараджэньні: | Paul Gustave Doré |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 6 студзеня 1832 Страсбург, Францыя |
| Памёр: | 23 студзеня 1883 Парыж, Францыя |
| Нацыянальнасьць: | француз |
| Заняткі: | гравёр, ілюстратар, жывапісец |
По́ль Ґюста́ў Дарэ́ (па-француску: Paul Gustave Doré; 6 студзеня 1832, Страсбург — 23 студзеня 1883, Парыж) — францускі гравёр, ілюстратар і скульптар.
Зьмест |
Жыцьцё й творчасьць [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Страсбурґу ў сям’і будаўніка мастоў. У дзесяцігадовым узросьце выконвае сваю першую ілюстрацыю да «Боскай камэдыі» Дантэ, ва ўзросьце 15-ці год яго творы пачынаюць публікавацца. Праз некаторы час у 1841 годзе сям’я мастака пераязджае ў Бур. Гэты пераезд аказаў вялікі ўплыў на ўсю мастацкую творчасьць Дарэ. У 1847 годзе Дарэ разам з маці пераязджае ў Парыж, дзе пачынае працаваць кніжным ілюстратарам. Мастак адпраўляецца да галоўнага рэдактара часопісу «Журналь пур рыр» Філіпону, зь серыяй малюнкаў подзьвігаў Гэракла й прымаецца ў лік супрацоўнікаў, адначасова атрымліваючы заробак ў памеры 5000 франкаў. На прыканцы году выходзіць альбом яго літаграфіяў «Подзьвігі Гэркулеса», у якім пазначалася, што аўтар гэткіх твораў — пятнаццацігадовы мастак, які выконваў іх без настаўнікаў і клясычных штудый.
Ведама, што мастак падзяляў свой працоўны дзень на тры часткі: раніца прысьвячалася графіцы, поўдень — жывапісу, вечар — зноўку графіцы. Дарэ так і не атрымаў мастацкае адукацыі, але праводзячы час у Лувры ды нацыянальнае бібліятэцы, цікавіўся тамтэйшымі карцінамі ды гравюрамі.
У 1848 годзе мастак становіцца ўдзельнікам салёну, дзе выстаўляе свае творы. Праз 4 гады ён парывае свае ўзаемадачыненьні з часопісам «Журналь пур рыр». З гэтага момату Дарэ займаецца афармленьнем танных выданьняў.
У 1853 годзе ілюструе Байрана. У 1854 годзе зьяўялюцца ілюстрацыі да «Гарганцюа й Пантагруэль» Рабле. У 1855 годзе выйшлі малюнкі да «Гарэзьлівых аповядаў» Бальзака. 1860-я гг. прынесьлі сьвету ілюстрацыі да «Пекла» й «Рая» Дантэ, да казак Шарля Пэро ды прыгодаў Мюнхгаўзэна. У 1863 годзе Дарэ ілюструе францускае выданьне «Дон Кіхота» з малюнкамі рыцара й яго збраяносца Санча Пансы, якія сталі вельмі папулярнымі. У 1866 годзе для брытанскіх выдаўцоў Дарэ робіць ілюстрацыю ангельскае Бібліі, якая ў шэрагу зь іншымі творамі мастака была выстаўлена на буйной выставе ў 1867 годзе ў Лёндане. Гэтая выстава была першым крокам да стварэньня дарэўскай галерэі на вуліцы Нью Бонд.
У 1869 годзе Блэнчард Джэральд прапаноўвае Дарэ працаваць разам над стварэньнем разгорнутых выяваў Лёндана, якія мусілі быць апублікаваныя аднім выданьнем. Джэральда натхніла выданьне «Microcosm of London» (1808), Томаса Роўландсана, Ўільяма Пайна й Рудольфа Акэрмана. У выніку ўзаемных дамоўленасьцяў Ґюстаў Дарэ падпісвае пяцігадовы кантракт з Grant & Co, згодна зь якім мастак абавязваўся кожны год заставацца ў Лёндане на адпаведны трохмесячны тэрмін і атрымліваў вялізную суму грошаў ў памеры 10,000 £.
Кніга «London: A Pilgrimage» з 180 ілюстрацыямі была апублікаваная ў 1872 годзе, але выданьне было сустрэта вельмі холадна, асабліва такімі часопісамі, як Art Journal ды Westminster Review. Некаторыя крытыкі лічылі, што Дарэ робіць дужа моцны акцэнт на лёнданскай галечы.
У 1870-х гг. робіць ілюстрацыі да «Казаньня аб старым мараку» Кольрыджа, «Згубленага Рая» Мільтана, «Ідыліі караля» Тэнісана і г. д.
Дарэ называюць найвыбітнейшым ілюстратарам XIX стагодзьдзя за неперасягнёную гульню сьвятла й цені ў сваіх працах. Пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз.
Дарэ й Беларусь [рэдагаваць]
У пэрыяд з 1883 па 1886 Ґюстаў Дарэ меў магчымасьць працаваць з польскім мастаком і графікам італьянскага паходжаньня, удзельнікам паўстаньня 1863—1864 гг. Міхалам Андрыёлі, які пасьля разгрому паўстаньня пэўны час працаваў у Парыжы.[1] Міхал Андрёлі вядомы сваімі графічнымі творамі, у якіх ён зьвяртаўся да культурнай спадчыны Літвы: «Сьмерць Кейстута», «Сутычка ліцьвінаў з крыжакамі», «Гусьляр», «Хрышчэньне ліцьвінаў», «Сьмерць Людзьвіка Нарбута каля Дубічаў». Таксама засталіся ягоныя ілюстрацыі да «Конрада Валенрода» і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, да твораў Я. Ходзькі, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі, Ю. Славацкага, Ю. Крашэўскага і іншых.
Галерэя твораў [рэдагаваць]
-
«Якаў, які змагаецца з анёлам» (1855)
-
«Харон», з Боскай камэдыі
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ szliachta.org // Міхал Андрыёлі (Michal Elwiro Andriolli)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гюстаў Дарэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Творы Дарэ на сайце «Projekt Gutenberg»
- Нямецкі FTP з ілюстрацыямі Дарэ
- «Біблія» Дарэ
- Галерэыя ілюстрацыі Ґюстава Дарэ
- Хрысьціянскі сайт з шматлікімі ілюстрацыямі Дарэ
- Ілюстрацыі Ґюстава Дарэ да 'Дон Кіхота'
- Больш ілюстрацый Ґюстава Дарэ да 'Дон Кіхота'
- Ілюстрацыя Дарэ (Біблія, Дантэ, Арыёста, Рабле, Мільтан, Сервантэс, Тэнісан, По) у «Гісторыі мастацтва»