Гёльчтальбруке
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гёльчтальбруке (па-нямецку: Göltzschtalbrücke) — самы вялікі ў сьвеце цагляны віядук. Гэты чыгуначны мост быў пабудаваны паміж 1846 і 1851 гг. Пры яго будаўніцтве была выкарыстана больш за 26 мільёнаў цаглінаў.
Вышыня моста 78 мэтраў, даўжыня — 574 мэтры, шырыня ў аснове — 23 мэтра. Мост чатырохпавярховым, мае 29 пралётаў.
У цяперашні час мост зьяўляецца часткай хуткаснай магістралі Дрэздэн-Нюрнбэрг.
Мост праходзіць па даліне ракі Гельч паміж гарадамі Мілаў і Нечкаў, у 4 км на захад ад горада Райхенбах-ім-Фогтланд (Саксонія), недалёка ад мяжы паміж федэральнымі землямі Цюрынгія і Саксонія каля горада Грайца.
Гёльчтальбруке — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў