Гётынгенскі ўнівэрсытэт
| Гётынгенскі ўнівэрсытэт | |
| Georg-August-Universität | |
| Заснаваны | 1734 |
|---|---|
| Рэктар | Курт фон Фігура |
| Колькасьць пэрсаналу | 10 876 |
| Колькасьць студэнтаў | 24 143 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 51°32′31″ пн. ш. 09°56′04″ у. д. / 51.54194° пн. ш. 9.93444° у. д.Каардынаты: 51°32′31″ пн. ш. 09°56′04″ у. д. / 51.54194° пн. ш. 9.93444° у. д. |
| Горад | Гётынген, Ніжняя Саксонія |
| Краіна | Нямеччына |
| Вэб-сайт | http://www.uni-goettingen.de/ |
|
Гётынгенскі ўнівэрсытэт на мапе Нямеччыны
Гётынгенскі ўнівэрсытэт
|
|
Гётынгенскі ўнівэрсытэт імя Георга-Аўгуста (па-нямецку: Georg-August-Universität) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых існых унівэрсытэтаў Ніжняй Саксоніі.
Ніжнесаксонская Дзяржаўная Бібліятэка і Ўнівэрсытэт Гётынгена займаюць вядучае месца сярод бібліятэк Нямеччыны (4,5 мільёнаў тамоў).
Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1734 годзе Георгам II, курфюрстам Гановэра і каралём Вялікабрытаніі і адкрыты ў 1737 годзе. Унівэрсытэт хутка разьвіваўся і, дасягнуўшы колькасьці 1.000 студэнтаў, зрабіўся адным з самых найбуйнейшых вышэйшых навучальных установаў Эўропы таго часу.
У XIX стагодзьдзі з гётынгенскім унівэрсытэтам былі зьвязаныя такія выбітныя матэматыкі, як Карл Фрыдрых Гаўс, Бэрнхард Рыман, Пэтэр Густаў Лежон-Дзірыхле, Фэлікс Кляйн, Давід Гільбэрт. Дзейнасьць Гільбэрта ператварыла ў пачатку XX стагодзьдзя Гётынген у «матэматычную Мэку». З гётынгенскім унівэрсытэтам зьвязаная дзейнасьць прынамсі 45 нобэлеўскіх ляўрэатаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гётынгенскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гётынгенскі ўнівэрсытэт – галоўная старонка
| Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||