Гібральтар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Nulli Expugnabilis Hosti | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Гібралтар | ||||
| Найбуйнейшы горад | - | ||||
| Урад | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Роберт Фултан |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
229-е месца ў сьвеце 6,8 км² нязначны |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2008) - Шчыльнасьць |
207-е месца ў сьвеце 28 875 4 290/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
197-е месца ў сьвеце $1,066 млрд $38 200 |
||||
| Валюта | Гібралтарскі фунт (GIP) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CET (UTC+1) +1 (UTC+1) |
||||
| Незалежнасьць - |
- | ||||
| Дзяржаўны гімн | «[[Гімн Гібральтару|God Save the Queen]]» | ||||
| Аўтамабільны знак | GBZ | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .gi | ||||
| Тэлефонны код | +350 |
||||
Гібральта́р (ад арабскага جبل طارق (Dżabal Tarik) – “гарад Тарыка”) – скалістая паўвыспа на паўднёвым узьбярэжжы Ібэрыйскай паўвыспы, у пратоцы, якая злучае Міжземнае мора з Атлянтычным акіянам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 711 годзе ў гэтым месцы высадзіўся бэрбэрыйскі ўладар Тарык, які адсюль распачаў арабскае заваяваньне Гішпаніі. У 1462 годзе горад быў заваяваны войскам хрысьціянаў пад час рэканкісты. У 1704 годзе, пад час вайны за гішпанскую спадчыну, горад быў заняты брытанскімі войскамі, а потым згодна з утрэхтскай мірнай дамовай быў ёй перададзены ў якасьці калёніі. Гібральтар раней і ў нашы дні мае вялізарнае стратэгічнае значэньне, з яго можна поўнасьцю кантраляваць рух праз Гібральтарскую пратоку з Міжземнага мора ў Атлянтычны акіян і наадварот. Гэтае значэньне значна ўзрасло пад час Другой Сусьветнай вайны – ніадзін нямецкі, ці італьянскі карабель не змог прайсьці праз пратоку. Да 1943 года Гібральтар разам з Мальтай зьяўляліся адзінымі аэрадромамі на трасе Эгіпет - Вялікабрытанія.
[рэдагаваць] Палітычная сыстэма
[рэдагаваць] Геаграфія
Гібральтар не мае запасаў карысных выкапняў і пітной вады. У якасьці пітной вады выкарыстоўваецца дажджавая вада, якая зьбіраецца ў спэцыяльных ёмістасьцях у скалах. Часткова выкарыстоўваецца і апрасьненьне марской вады.
Гібральтар зьяўляецца адным з самых заселеных тэрыторый ў сьвеце (каля 4250 чал. на км²).
Над портам і горадам ўзносіцца высокая (426 м) Гібральтарская скала, якая складаецца з цьвёрдых скальных пародаў, а з адваротнага боку скалы дзейнічае запаведнік.
Нягледзячы на тое, што Гібральтар некалькі стагодзьдзяў належыць Вялікабрытаніі на яго прэтэндуе Гішпанія, якая мяжуе па сушы. Паміж Гішпанскім горадам Ла Лінеа дэ ла Кансэпс’ён знаходзіцца толькі невялікая нэйтральная паласа.
На тэрыторыі Гібральтара знаходзіцца вайскова-марская база НАТО.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Гібральтар заселены англічанамі, габрэямі, партугальцамі, італьянцамі, мальтыйцамі, індусамі, пакістанцамі, мараканцамі. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца ангельская. Па веравызнаньню насельніцтва дзеліцца: каталікі (70%), мусульмане (10%), англікане (8%), юдзеі (1%).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
| Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльґія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэґія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партуґалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турцыя¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія | ||
| Непрызнаныя: | Абхазія · Косава · Нагорна Карабаская Рэспубліка · Паўднёвая Асэтыя · Паўночны Кіпр · Прыднястроўе · Сілэнд | |
| Залежныя тэрыторыі: | Акратыры і Дэкелія · Аландскія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Ян Маен · Джэрсі · Шпіцбэрген · Фарэрскія выспы | |
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||


