Гібрыдная вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гібры́дная вайна́ (па-ангельску: hybrid warfare) — ваенная стратэгія, якая спалучае звычайную, нерэгулярную і кібэрвайну[1]. Дадаткова гібрыднай вайной называюць атакі з выкарыстаньнем ядзернай, біялягічнай і хімічнай зброі, самаробных выбуховак і інфармацыйных сродкаў[2].

Прыклады ў гісторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адным з найноўшых прыкладаў гібрыднае вайны можа служыць удзел Хэзбалы ў лібанска-ізраільскім канфлікце 2006 року. Баевікі Хэзбалы спынялі прасоўваньне ізраільцянаў як са схаваных фіксаваных пазыцыяў і падземных хадоў (падобна да Віет Конгу), так і з дапамогай звычайных пяхотных манэўраў у лібанскіх вёсках. У выніку такіх дзеяньняў Армія абароны Ізраілю ня здолела захапіць адзіную вёску на ізраільска-лібанскай граніцы цягам двухтыднёвае атакі на Хэзбалу. Найсучасьнейшыя бронетанкавыя і паветраныя войскі Ізраілю ня здолелі нічога супрацьпаставіць баевікам, якія выкарыстоўвалі ўмацаваныя бункэры і сучасныя расейскія РПГ, здольныя зьнішчыць любы браняваны транспарт. Аднаго разу Хэзбала нават здолела процікарабельнай ракетай C-802 нанесьці значныя пашкоджаньні карвэту Ханіт і забіць чатырох маракоў на ягоным борце.

Посьпех быў таксама дасягнуты дзякуючы пранікненьню Хэзбалы ў ізраільскія сродкі сувязі і мабільныя тэлефоны ізраільскіх вайскоўцаў. Дзякуючы гэтаму яны мелі актуальныя зьвесткі пра перамяшчэньні ізраільскага войска, сувязь і страты.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]