Гібэрніян Эдынбург
| Поўная назва | Hibernian Football Club | ||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | Hibs, Hibees, The Cabbage | ||
| Заснаваны | 1875 | ||
| Горад | Эдынбург, Шатляндыя | ||
| Стадыён | Істэр Роўд, Эдынбург Умяшчальнасьць: 13 800 |
||
| Прэзыдэнт | Род Пэтры | ||
| Галоўны трэнэр | Пэт Фэнлан | ||
| Чэмпіянат | Шатляндзкая Прэм’ер-Ліга | ||
| · 2011—2012 | 11 месца | ||
|
|||
Гібэрніян (па-ангельску: Hibernian Football Club) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб з Літу, паўночны Эдынбург. Адзін з двух эдынбурскіх клюбаў, якія прадстаўляюць сталіцу ў Прэм'ер Лізе разам са сваімі гістарычнымі супернікамі па Эдынбурскім дэрбі Гартсам. Клюб быў закладзены ў 1875 годзе ірляндзкімі мігрантамі[1], але такая самаіндэнтыфікаванасьць была зь цягам часу перайначана[2], бо клюб пачалі патрымліваць ў залежнасьці ад месцазнаходжаньня, не ўлічваючы этнічныя й рэлігійныя прыналежнасьці. Але ж ірляндзкая спадчына адлюстроўваецца ў назьве клюбу, яго колераў і лягатыпу.
Назва клюба, як правіла, скарачаецца да Hibs. Але каманда таксама мае мянушку Hibees. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне Істэр Роўд, які месьціць 13 800 гледачоў. Істэр Роўд зьяўляеццца хатняй арэнай Гібэрніяна з 1893 года.
Клюб чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі й апошнім разам гэта здарылася ў 1952 годзе. Тры з гэтых чатырох тытулаў прыйшліся паміж 1948 і 1952 гадох, калі за клюб гуляла так званая Цудоўная пяцёрка ― выбітная лінія нападнікаў. Клюб двойчы перамагаў у кубке Шатляндыі ў 1887 і 1902, але дзевяць разоў атрымліваў паразу ў фіналах кубка, апошні раз зусім нядаўна ў 2001 годзе. Апошні значны трафэй, які клюб змог дадаць да свойго рахунку, быў кубак Лігі Шатляндыі ў 2007 годзе, калі ў фінале Гібэрніян быў на галаву вышэйшы за Кілмарнок. Усяго ж налічваецца тры перамогі клюбу ў гэтым турніры, акрамя гэтага яшчэ ў 1972 і 1991 гадох.
Зьмест |
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Чэмпіён Шатляндыі: 4
- 1903, 1948, 1951, 1952
- Уладальнік кубку Шатляндыі: 2
- 1887, 1902
- Уладальнік кубку Лігі Шатляндыі: 3
- 1972, 1991, 2007
[рэдагаваць] Склад каманды
Па стане на 5 лютага 2012 году
|
|
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гібэрніян Эдынбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Навіны клюбу з газэты The Scotsman
| Прэм'ер-Ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе ў сэзоне 2011—2012 гадоў | |
|---|---|
|
Абэрдын · Гартс · Гібэрніян · Дандзі Юнайтэд · Данфэрмлайн Атлетык · Інвэрнэс · Кілмарнок · Матэрўэл · Рэйнджарз · Сэлтык · Сэнт-Джонстан · Сэнт-Мірэн
|
|