Гідразін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гідразі́н (дыамід) H2N—NH2 — бясколерная, моцна гіграскапічная вадкасьць зь непрыемным пахам.

Малекула N2H4 складаецца зь дзьвюх NH2, павернутых адзін адносна аднаго, што абумоўлівае палярнасьць малекулы гідразіну, μ = 0,62 · 10−29 Кл · м. Зьмешваецца ў любых суадносінах з вадой, вадкім аміякам, этанолам; у непалярных рашчынальнік раствараецца дрэнна. Па ўстойлівасьці гідразін значна саступае аміяку, бо сувязь N—N ня вельмі трывалая.