Гідралязы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гідралязы — кляса фэрмэнтаў, якія каталізуюць рэакцыі гідралітычнага (з удзелам вады) расшчапленьня ўнутрымалекулярных сувязяў (гідролізу). Гідралязы шырока распаўсюджаныя ў вузах расьлінаў і жывёл. Удзельнічаюць у працэсах абмену бялкоў, нуклеінавых кісьляў, вугляводаў, ліпідаў і іншых біялягічна важных злучэньняў. Паводле тыпу гідралізуемай сувязі клясу гідралязаў падзяляюць на шэраг падклясаў: якія дзейнічаюць на складанаэтэрныя сувязі (напрыклад, ліпаза); на гліказільныя сувязі (напрыклад, амілаза); на пэптыдная сувязі (напрыклад, пэпсін); на кісьляангідрыдныя сувязі (напрыклад, адэназінтрыфасфатаза).

Па хімічнай прыродзе большасьць гідралязаў ёсьць простымі бялкамі; для праявы іхнай каталітычнай актыўнасьці патрэбна наяўнасьць нязьменных сульфгідрыльных (SH-) групаў, якія займаюць пэўнае становішча ў поліпэптыдным ланцугу. Шэраг гідралязаў атрымоўваюць у крышталічным выглядзе (урэазы, пэпсін, трыпсын, хіматрыпсын і інш.). Мэханізм каталітычнага дзеяньня некаторых дасьледаваных гідралязаў уключае злучэньне фэрмэнта з рэчывам, якое расшчапляюць, з наступным адшчапленьнем прадуктаў рэакцыі й вызваленьнем фэрмэнта.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Albert Gossauer: Struktur und Reaktivität der Biomoleküle, Verlag Helvetica Chimica Acta, Zürich, 2006, S. 450, ISBN 978-3-906390-29-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]