Гізэла фон Арнім
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гізэла фон Арнім | |
| Gisela von Arnim | |
![]() |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 30 жніўня 1827, Бэрлін |
| Памерла | 4 красавіка 1889, Флёрэнц |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | празаік |
| Жанр | казка |
Гізэла фон Арнім (па-нямецку: Gisela von Arnim; 30 жніўня 1827 — 4 красавіка 1889) — нямецкая пісьменьніца, якая працавала збольшага ў жанры казкі.
Біяграфія [рэдагаваць]
Гізэла была самым малодшым дзіцем Ахіма і Бэтыны фон Арнім. Атрымала адукацыю ад сваіх сёстраў. У дзяцінстве захаплялася казачнымі апавяданьнямі і рамантычнай паэзіяй, асабліва творасьцю Вільгельма Гаўфа. Неўзабаве літаратурныя творы на казачную тэматыку пачала пісаць і сама Гізэла. Разам з сваімі сёстрамі заснавала «Кафэтэрскі гурток», які неўзабаве пераўтварыўся ў паўнавартасны літаратурны салён, ганаровымі чальцамі якога былі Ганс Хрысьціян Андэрсан і Эмануэль Гайбэль). У 1859 годзе ажанілася з германістам і гісторыкам мастацтва Гэрмана Грымам, сынам Вільгельма Грыма.
Творы [рэдагаваць]
- Das Leben der Hochgräfin Gritta von Rattenzuhausbeiuns (разам з Бэтынай фон Арнім)
- Mondkönigs Tochter
- Aus den Papieren eines Spatzen
- Das Licht
- Die gelbe Haube
- Dramatische Werke
Літаратура [рэдагаваць]
- Eva Mey Ich gleiche einem Stern um Mitternacht: Die Schriftstellerin Gisela von Arnim—Tochter Bettinas und Gattin Herman Grimms. — Stuttgart: 2004. — ISBN 3-7776-1331-2
- Gisela von Arnim.
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
