Гіль
| Гіль | |
Гіль-самец. Малюнак Магнуса фон Райта |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Вераб’інападобныя |
| Сямейства | Уюрковыя |
| Род | Гілі |
| Від | Гіль |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Pyrrhula pyrrhula | |
Гіль, сьнягір (па-лацінску: Pyrrhula pyrrhula) — пералётная птушка атраду вераб’інападобных.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне
Даўжыня цела 17—19 см. Вага 25—30 г. Узімку гілі вельмі добра заўважныя праз ружова-чырвоную грудку самцоў (у саміцаў яна буравата-шэрая).
[рэдагаваць] Пражываньне
Птушка распаўсюджаная па ўсёй Эўропе і Азіі. У Беларусі частка іх жыве круглы год, частка прылятае з паўночных рэгіёнаў. Гілі гняздуюць у хваёвых і зьмяшаных лясох з густым хмызьняком. Сустракаюцца ў садох і парках гарадоў (асабліва падчас вандраваньняў). Улетку пражываюць як у густых лясох, так і ў рэдкалесьсі.
Харчуецца гіль пераважна насеньнем, пупышкамі й ягадамі. Птушанятаў выкормліваюць у асноўным расьлінавым кормам, а казурак паядаюць толькі выпадкова.
[рэдагаваць] Народныя прыкметы
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Народныя прыметы пра надвор'е. «Пра рыбалку». Праверана 13 сьнежня 2010 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Птицы Белоруссии: Справочник-определитель гнёзд и яиц / М. Е. Никифоров, Б. В. Яминский, Л. П. Шкляров. — Мн.: Выш. шк., 1989. — 479 с. — 15 000 ас. — ISBN 5-339-00209-8
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гіль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Pyrrhula pyrrhula — таксанамічная інфармацыя