Гімалаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тапаграфічная мапа Гімалаяў

Гімала́і — самыя высокія горы Зямлі. Ланцуг Гімалаяў ляжыць у паўднёвай Азіі, мае 2,5 тыс. км даўжыні і каля 250 км шырыні. Знаходзяцца на тэрыторыі, якая належыць Пакістану, Індыі, Кітаю, Нэпалу і Бутану. Складаецца з трох галоўных ступеняў: Вялікія Гімалаі, Малыя Гімалаі і Сівалік. Горы якія перавышаюць 8000 мэтраў утвараюць Вялікія Гімалаі, у якіх самыя малыя вяршыні маюць вышыню болей за 4000 мэтраў. З усходу Вялікія Гімалаі мяжуюць з далінай Брахмапутры, а з захаду з Індам. Горы Малых Гімалаяў дасягаюць вышыні 2400 мэтраў, толькі на захадзе ўздымаюцца на 4000 мэтраў. Самая нізкая ступень Сівалік, якая цягнецца ўздоўж усёй сыстэмы ад Брахмапутры да Інда, а яго вышыня не перавышае 2000 мэтраў.

Зьмест

[рэдагаваць] Геалягічная структура

Пачатковае фармаваньне Гімалаяў пачалося ў алігацэне, пад час альпійскага гараўзьнікненьня. Складаюцца з крышталічных скал, пераважна гранітаў. У наш час ідзе інтэнсіўная эрозія: горныя абвалы і апоўзьні здараюцца вельмі часта.

[рэдагаваць] Клімат

Гімалаі аддзяляюць Інда-Ганскую нізіну ад Тыбэту. Паўднёвыя схілы гор знаходзяцца пад уплывам стала веючых вятроў — мусонаў. Летам тут здараюцца моцныя ападкі. Паўночныя схілы знаходзяцца ў зоне кантынэнтальнага клімату, халоднага і сухога. Высока ў гарах тэмпэратура падае да −25 °C летам, зімой да −40 °C. Часта здараюцца ўраганныя вятры хуткасьцю нават да 150 км/г і раптоўныя зьмены надвор’я.

[рэдагаваць] Расьлінны сьвет

Каля падножжа гор цягнуцца сухая саванна і хвойныя лясы, сустракаюцца крыху большыя ліставыя. Ва ўсходняй частцы да вышыні 1000 мэтраў растуць вільготныя лясы (джунглі). Вышэй джунглі саступаюць месца бамбукам, пальмам і дрэвавідным папарацям. З вышыні 2000 мэтраў пачынаюцца ліставыя лясы з дубамі, магноліямі, каштанамі і клёнамі. Вышэй за 2600 мэтраў пачынаюць зьяўляцца хвойныя лясы: сосны і гімалайскія кедры. Ад 3500 да 4000 мэтраў ляжаць палі рададэндрона і карлікавых мажавельнікаў. Мяжа вечных сьнягоў ляжыць на вышыні 4500 мэтраў (на паўднёвым баку) і 6000 (на паўночным баку).

[рэдагаваць] Лядоўні

Эвэрэст

Агульная плошча лядоўняў у Гімалаях складае 33 000 км². Маса лёду ў лядоўнях складае 6,6 тыс. км³. Лядоўні фарміруюцца, галоўным чынам вакол вялікіх горных масіваў і найвышэйшых вяршынь. Іх даўжыня звычайна невялікая. Самыя даўгія лядоўні Ганготры і Зема маюць толькі 26 км. Лядоўня якая цячэ з найвышэйшай гары сьвету Эвэрэсту мае назву Рангбук. Вада зь лядоўняў сілкуе такія вялікія рэкі як: Ганг, Інд і Брахмапутра.

[рэдагаваць] Пакарыцелі Гімалаяў

Экспэдыцыі звычайна абмежаваны вясной і восеньню. Марай кожнага пакарыцеля Гімалаяў зьяўляецца атрыманьне Кароны Гімалаяў, ці 14 васьмітысячнікаў, зь якіх 10 знаходзяцца ў Гімалаях, а астатнія чатыры ў Каракорум. Першым карону атрымаў у 1986 годзе Рэйнхальд Меснэр.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гімалаісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах