Гімн Магілёва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гімн гораду Магілёва зацьверджаны 23 чэрвеня 2006 году гарадзкім Саветам дэпутатаў. Словы паэта Аляксандра Шлеянкова, музыка кампазытара-песеньніка Мікалая Яцкова.

Ты стаіш шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі,
А аблічча тваё застаецца заўжды маладым.
Расьцьвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
Хай тваю прыгажосьць нясе людзям дняпроўская плынь.
Не скарылі цябе рабаваньні шматлікіх чужынцаў,
Захінае твой лёс наш Георгій Каніскі сьвяты.
Расьцьвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
Хай тваю прыгажосьць нясе людзям дняпроўская плынь.
Над табою заўжды зьзяе толькі шчасьлівая зорка,
І люляе цябе слова чыстае Божай хвалы.
Расьцьвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
Хай тваю прыгажосьць нясе людзям дняпроўская плынь.
Ты жыві, Магілёў, вольны горад зямлі беларускай,
Хай тваю прыгажосьць нясе людзям дняпроўская плынь.

Палажэньне пра гімн гораду Магілёва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. Гімн гораду Магілёва (далей — гімн) уяўляе сабою музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжаных сапраўдным Палажэньнем, і зьяўляецца сымбалем гораду.
Глыбокая пашана да гімну — патрыятычны абавязак кожнага жыхара гораду.
2. Гімн выконваецца:
2.1 пры адкрыцьці і закрыцьці сэсіяў Магілёўскага гарадзкога Савету дэпутатаў, сходаў і паседжаньняў Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту, прысьвечаных дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь;
2.2. штодня перад пачаткам і заканчэньнем перадачаў гарадзкіх тэлевізійных станцыяў і радыёстанцыяў;
2.3. пры адкрыцьці помнікаў, манумэнтаў, абэліскаў і іншых збудаваньняў у адзначэньне найважнейшых гістарычных і грамадзка-палітычных падзеяў, злучаных з сапраўдным і мінулым гораду Магілёва;
2.4. пры ўручэньні гораду, раёнам, прадпрыемствам, арганізацыям, установам гораду дзяржаўных узнагародаў Рэспублікі Беларусь, замежных дзяржаваў;
2.5. пры ўзьняцьці сьцяга гораду Магілёва падчас цырымоніяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца гарадзкімі дзяржаўнымі і грамадзкімі органамі і арганізацыямі;
2.6. пры сустрэчах і праводзінах наведвальнікаў гораду Магілёва з афіцыйным візытам галоў заканадаўчай і выканаўчай уладаў сталіцаў замежных краінаў, гарадоў-сяброў — пасьля выкананьня гімну гораду адпаведнай замежнай дзяржавы.
3. Гімн можа выконвацца ў іншых выпадках паводле рашэньня прадстаўнічай і выканаўчай уладаў гораду, гарадзкіх і раённых дзяржаўных і грамадзкіх органаў, кіраўнікоў арганізацыяў з выкананьнем патрабаваньняў сапраўднага Палажэньня.
4. Пры выкананьні нароўні зь Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь гімн гораду Магілёва выконваецца пасьля яго.
5. Гімн можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркевстрава-харавым або іншых вакальных, інструмэнтальных ці вакальна-інструмэнтальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца аўдыёзапіс і відэазапіс, а таксама сродкі тэлетрансляцыі і радыётрансляцыі.
Пры вакальным і вакальна-інструментальным выкананьні гімн выконваецца цалкам, а пры яго інструмэнтальным выкананьні (у тым ліку з выкарыстаньнем аўдыёфанаграмаў і відэафанаграмаў) дапушчаецца частковае выкананьне — прайграваецца запеў і прыпеў адзін раз.
6. Гімн мусіць выконвацца ў дакладнай адпаведнасьці з зацьверджанымі тэкстам і музыкай.
7. Пры афіцыйным выкананьні гімну прысутныя слухаюць яго стоячы:
вайскоўцы і іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэньне формавай адзежы ў адпаведнасьці са статутамі іх службаў, — не здымаючы формавага галаўнога ўбору прыкладваюць да яго сваю правую руку ў сымбалічным рытуале «Гонар!»;
грамадзяне ў грамадзянскай адзежы — па форме вайсковай пабудовы па камандзе «Рахмана!» (мужчыны — без галаўных убораў).
8. Правілы выкананьня гімну ў вайсковых частках, органах унутраных справаў, навучальных установах, пры правядзеньні гарадзкіх сьвятаў, фэстаў, конкурсаў, спартовых спаборніцтваў, а таксама пры правядзеньні мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаваў усталёўваюцца зыходзячы з патрабаваньняў сапраўднага Палажэньня.
9. Назіраньне за дакладным выкананьнем сапраўднага Палажэньня ўскладаецца на кіраўнікоў гарадзкіх і раённых дзяржаўных і грамадзкіх органаў і арганізацыяў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]