Гімн Украіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гімн України
Гімн Украіны
«Ще не вмерла Україна»
Аўтар словаў Павал Чубінскі, 1862
Кампазытар Міхайла Вярбіцкі, 1863
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Зацьверджаны 1917, 15 студзеня 1992 г. (афіцыйная рэдакцыя 6 сакавіка 2003 г. — «Закон пра гімн»)
Скасаваны Гімн Украінскай ССР
Гімн України у Вікісховішчы

«Ще не вмерла України і слава, і воля» — нацыянальны гімн Украіны, адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Украіны, нараўне са сьцягам і гербам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінскі этнограф, фальклярыст і паэт Павал Чубінскі напісаў увосень 1862 году патрыятычны верш «Ще не вмерла Україна», тэкст якога фактычна стаў нацыянальным гімнам яшчэ да таго, як Украіна стала незалежнай дзяржавай.

Верш хутка стала вельмі папулярным. Доказам гэтага стала тое, што ўжо 20 лістапада начальнік жандармэрыі Далгарукаў распарадзіўся аб высыланьні Чубінскага «з-за шкоднага ўплыву на думкі народу» пад паліцэйскі нагляд у Архангельскую губэрню.

У 1863 годзе верш упершыню быў апублікаваны ў часопісе «Мета» (нумар 4). Гэты патрыятычны тэкст таксама прыцягнуў увагу царкоўных дзеячаў. Адзін зь іх, каталіцкі сьвятар Міхайла Вярбіцкі, таксама вядомы кампазытар свайго часу, склаў музыку, спачатку для вакалу, пазьней з аркестравым суправаджэньнем. У 1865 годзе верш быў апублікаваны перакладзеным на музыку, з нотамі.

У пэрыяд з 1917 па 1920 гг. «Ще не вмерла Україна» выконвалася як нацыянальны гімн Украінскай Народнай Рэспублікі.

6 траўня 2003 году паводле закону «Аб нацыянальным гімне Ўкраіны» словы першай страфы і прыпеву Паўла Чубінскага (зь некаторымі зьменамі тэксту) на музыку Міхайлы Вярбіцкага былі прынятыя Вярхоўнай Радай у якасьці нацыянальнага гімна Ўкраіны.

Тэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхайла Вярбіцкі, сьвятар, аўтар музыкі гімна

Сучасны тэкст гімна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зацьверджаны 6 сакавіка 2003 Вярхоўнай Радай. У якасьці гімну зацьверджаны першы куплет і прыпеў (вылучаныя паўтлустым шрыфтам):

Арыгінальны тэкст на ўкраінскай мове Даслоўны пераклад на беларускую мову
Ще не вмерла України і слава, і воля,
Ще нам, браття молодії, усміхнеться доля.
Згинуть наші вороженьки, як роса на сонці.
Запануєм і ми, браття, у своїй сторонці.
Душу й тіло ми положим за нашу свободу,
І покажем, що ми, браття, козацького роду.
Станем, браття, в бій кривавий, від Сяну до Дону,
В ріднім краю панувати не дамо нікому,
Чорне море ще всміхнеться, дід-Дніпро зрадіє,
Ще у нашій Україні — доленька наспіє.
Душу, тіло ми положим за нашу свободу,
І покажем, що ми, браття, козацького роду.
А завзяття, праця щира свого ще докаже,
Ще ся волі в Україні піснь гучна розляже,
За Карпати відіб'ється, згомонить степами,
України слава стане поміж народами.
Душу й тіло ми положим за нашу свободу
І покажем, що ми, браття, козацького роду.
Яшчэ не памерла Ўкраіны і слава, і воля,
Яшчэ нам, браты маладыя, усьміхнецца доля.
Згінуць нашыя варажэнькі, як раса на сонцы.
Запануем і мы, браты, у сваёй старонцы.
Душу й цела пакладзем мы за нашу свабоду,
І пакажам, што мы, браты, казацкага роду.
Станем, браты, у бой крывавы ад Сану да Дону,
У родным краю панаваць не дамо нікому.
Чорнае мора яшчэ ўсьміхнецца, дзед-Дняпро ўзрадуецца,
Яшчэ ў нашай Украіне доленька насьпее.
Душу й цела пакладзем мы за нашую свабоду,
І пакажам, што мы, браты, казацкага роду.
А заўзятасьць, праца шчырая свайго яшчэ дакажуць,
Яшчэ волі ва Ўкраіне гучная песьня разьнясецца,
За Карпаты адаб’ецца, зашуміць стэпамі,
Украіны слава стане паміж народамі.
Душу й цела пакладзем мы за нашу свабоду,
І пакажам, што мы, браты, казацкага роду.

Падобныя песьні іншых славянскіх народаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўдыё музыка