Гімн Швэцыі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Du gamla, Du fria» (Ты старажытны, Ты вольны) — нацыянальны гімн Швэцыі. Напісаны дасьледнікам вуснай народнай творчасьці Рыхардам Дыбэкам (Richard Dybeck) у 1844 годзе на старажытную швэдзкую мэлёдыю. У першапачатковым варыянце замест «Du gamla, Du fria» было «Du gamla, Du friska» («Ты старажытны, Ты здаровы»). Упершыню тэкст быў апублікаваны ў наступным годзе ў складанцы «Абраныя швэдзкія народныя песьні».
У адрозьненьні ад шматлікіх іншых гімнаў, «Du gamla, Du fria» стала гімнам ня ў выніку нейкага палітычнага рашэньня, а як бы паступова ўкаранілася ў сьвядомасьць швэдаў як нацыянальны гімн. Лічыцца, што не апошнюю ролю ў гэтым згуляў эпізод на адной з імпрэзаў з нагоды Дня швэдзкага сьцягу, калі кароль Оскар II падняўся са свайго месца падчас выкананьня аркестрам гэтай мэлёдыі.
Апошнія два куплеты выконваюцца рэдка. Магчыма, праз тое, што яны залішне патрыятычныя, але, хутчэй за ўсё, проста таму што яны робяць выкананьне занадта доўгім.
[рэдагаваць] Тэкст
| Швэдзкі тэкст | Беларускі пераклад |
|
|---|---|---|
|
Du gamla, Du fria, Du fjällhöga nord, Du tysta, Du glädjerika sköna! Jag hälsar Dig, vänaste land uppå jord, Din sol, Din himmel, Dina ängder gröna, Din sol, Din himmel, Dina ängder gröna.
Då ärat Ditt namn flög över jorden. Jag vet att Du är och Du blir vad du var. Ja, jag vill leva jag vill dö i Norden, Ja, jag vill leva jag vill dö i Norden.
Din trohet till döden vill jag svära, Din rätt, skall jag värna, med håg och med hand, Din fana, högt den bragderika bära, Din fana, högt den bragderika bära.
För Sverige, den kära fosterjorden. Jag byter Dig ej, mot allt i en värld, Nej, jag vill leva jag vill dö i Norden, Nej, jag vill leva jag vill dö i Norden. |
Вольныя, старажытныя поўначы горы
Спакоем сваім вабяць да сабе. Я слаўлю тваё неба, сонца, азёры, О, поўнач, месца лепш няма нідзе! О, поўнач, месца лепш няма нідзе!
Калі ты вялікай стала дзяржавай — Услаўленай стала ты і ёю будзеш заўсёды, Так, на поўначы я жыць і памерці жадаю. Так, на поўначы я жыць і памерці жадаю.
І верыць у мяне ты можаш цьвёрда. Розумам і мячом абараню я цябе, Несьці твой сьцяг буду ганарліва. Несьці твой сьцяг буду ганарліва.
За Швэцыю, Бог дапаможа, я ведаю. Патрэбна мне толькі ты, не патрабуюся ў іншым - Не, на поўначы я жыць і памерці жадаю. Не, на поўначы я жыць і памерці жадаю. |
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Эўропы: Гімны | |
|---|---|
| Аўстрыя | Альбанія | Андора | Беларусь | Бэльгія | Баўгарыя | Босьнія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Вугоршчына | Гішпанія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Македонія | Мальта | Малдова | Манака | Нідэрлянды | Нарвэгія | Нямеччына | Польшча | Партугалія | Расея¹ | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія
Залежныя тэрыторыі: Аландзкія выспы | Гернсі | Гібральтар | Джэрсі | Выспа Мэн | Фарэрскія выспы | Шпіцбэрген | Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія | Косава і Метохія | Нагорны Карабах | Паўднёвая Асэтыя | Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|