Гімн Эстоніі
Mu isamaa, mu õnn ja rõõm — дзяржаўны гімн Эстоніі.
музыка: Фрыдрых Пацыюс
словы: Вальдэмар Янсэн
Зьмест |
[рэдагаваць] Тэкст
Mu isamaa, mu õnn ja rõõm,
kui kaunis oled sa!
Ei leia mina iial teal
see suure, laia ilma peal,
mis mul nii armas oleks ka,
kui sa, mu isamaa!
Sa oled mind ju sünnitand
ja üles kasvatand,
sind tänan mina alati
ja jään sull' truuiks surmani,
mul kõige armsam oled sa,
mu kallis isamaa!
Su üle Jumal valvaku,
mu armas isamaa!
Ta olgu sinu kaitseja
ja võtku rohkest õnnista,
mis iial ette võtad sa,
mu kallis isamaa!
[рэдагаваць] Пераклад
Айчына мая, маё шчасьце і радасьць,
Якая цудоўная ты!
Не знайсьці мне ніколі
На ўсім белым сьвеце,
Таго, што было мілей за цябе,
Айчына мая!
Ты дала мне і жыцьцё,
І вырасьціла мяне!
Вечна буду табе я ўдзячны
І верны да сьмертнага часу!
Ты мне мілей за ўсё,
Любая Бацькаўшчына!
Да бароніць цябе Бог,
Мілая Бацькаўшчына мая!
Няхай ён будзе тваім абаронцам
І блаславіць цябе
Ўва ўсіх справах тваіх,
Мая дарагая айчына!
[рэдагаваць] Гісторыя
Мэлёдыя гімна напісаная ў 1848 г. перасяліўшымся з Гамбурґу ў Фінляндыю кампазытарам Фрыдрыхам Пацыюсам (1809-1891). Гэтая самая мэлёдыя сталася ў 1917 г. гімнам Фінляндыі.
Эстонскі тэкст быў напісаны Ёганам Вальдэмарам Янсэнам. Пакладзеныя на мэлёдыю Пацыюса, песьня была сьпетая ў 1869 г. на вялікім эстонскім фэстывале, які меў важнае значэньне для нацыянальнага адраджэньня эстонцаў. З атрыманьнем Эстоніяй незалежнасьці Mu isamaa сталася ў 1920 г. дзяржаўным гімнам новае краіны.
У часы СССР сьпяваньне гімну было забароненае, але з прычыны таго, што фінскія радыёстанцыі можна было чуць па ўсёй Эстоніі, мэлёдыя не зьнікала з грамадзкае сьвядомасьці. Падчас "Пяючае рэвалюцыі" песьня набыла вялікую папулярнасьць. На дэманстрацыі ў Таліне ў 1990 г. 300.000 эстонцаў сьпявалі свой забаронены гімн, абкружаныя савецкімі танкамі.
З аднаўленьнем незалежнасьці гімну вернуты афіцыйны статус.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Музыка гімна (бяз слоў)
- Эстонскі нацыянальны гімн - У выкананьні аркестра Сіл Абароны і нацыянальнага мужчынскага хору
| Краіны Эўропы: Гімны | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|