Гінрых Лёзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Лёзэ, Гінрых (па-нямецку: Hinrich Lohse; 2 верасьня 1896, Мюленбарбэк, Шлезьвіґ-Гальштынія, Нямеччына25 лютага 1964, Мюленбарбэк) — нямецкі нацыскі палітык, галоўны камісар Райхскамісарыяту «Остлянд», групэнфюрэр SA.

У 1903-1912 навучаўся ў народнай школе ў родным горадзе, а пасьля ў вышэйшай гандлёвай школе. У 1913 працаваў на Гамбурскай вэрфі Blohm & Voss. Удзельнічаў у першай сусьветнай вайне ад 23 верасьня 1915 да 30 кастрычніка 1916, калі быў звольнены будучы параненым.

У 1919 уваходзіў Шлезьвіґ-Гальштынскім Сялянскім Згуртаваньні, ад 1920 генэральны сакратар Шлезьвіґ-Гальштынскае Дэмакратыі Сялянаў і Работнікаў на Зямлі, неўзабаве перайменаванай у Шлезьвіґ-Гальштынскую Зямельную Партыю. У 1923 уступіў у Нацыскую Партыю (NSDAP) і 27 сакавіка 1925 стаў гаўляйтэрам NSDAP на Шлезьвіґ-Гальштынію. У 1927 як сябар Народна-Сацыяльнага Блёку ад 1924 стаў адзіным сябрам NSDAP, які быў абраны ў Гарадзкую Прадстаўнічую Калегію ў Альтоне-на-Лабе. У гэты час завабіў разнастайныя нацыянальна-арыентаваныя сялянскія аб’яднаньні ў паўночнай Нямеччыне, прыкладам Вясковы Народны Рух, у Нацыскую Партыю. У 1928-1929 часова быў гамбурскім гаўляйтэрам.

У 1932 абраны ў Райхстаг. 25 сакавіка 1933 быў прызначаны обэрпрэзыдэнтам правінцыі Шлезьвіґ-Гальштынія. У 1933 увайшоў у склад прускае Рады. У 1934 узначаліў Нардычную Грамаду, у тым самым годзе быў прызначаны групэнфюрэрам SA. У 1942, як і ўсе, гаўляйтэры быў прызначаны камісарам Абароны Райху.

Пасьлдя акупацыі Нямеччынай часткі СССР 17 ліпеня 1941 быў прызначаны Райхскамісарам “Остлянду”, адначасова застаючыся кіраўніком Шлезьвіґ-Гальштыніі й езьдзячы паміж Рыгай і Кілем. Па заняцьці пасады перавёў да сябе сваіх старых сяброў з Шлезьвіґ-Гальштыніі. Быў райхскамісарам да самых уцёкаў ўвосень 1944. Вінаваты ў вынішчэньні жыдоў на падуладных землях. Падчас ліквідацыі гетаў прыняў рашэньне пра вынішчэньне ўсіх жыдоў, нават тых, якія працавалі на хвабрыках Вэрмахту. Таксама вінаваты ў рэпрэсыях супраць нежыдоўскага насельніцтва “Остлянду”, рабаваньнях, карных апэрацыях, дэпартацыях на працу ў Нямеччыну.

6 траўня 1945, згодна з патрабаваньнямі брытанцаў, быў зьмешчаны райхспрэзыдэнтам Карлам Дзёніцам з пасады обэрпрэзыдэнта Шлезьвіґ-Гальштыніі. Неўзабаве пасьля гэтага быў арыштаваны брытанцамі. У 1948 быў засуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі, але ў 1951 быў вызвалены праз хваробу. Згодна з рашэньнем Шлезьвіґ-Гальштынскага Ляндтагу быў пазбаўлены пэнсыі. Апошнія гады свайго правёў у Мюленбарбку.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах