Гіпарх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гіпарх

Гіпарх Нікейскі (па-старажытнагрэцку: Ἳππαρχος; каля 190 да н. э. — каля 120 да н. э.) — старажытнагрэцкі астраном, географ і матэматык II стагодзьдзя да н. э., якога часта называюць найвыбітнейшым астраномам антычнасьці. Галоўнай заслугай Гіпарха мяркуецца тое, што ён прыўнёс у старажытнагрэцкія мэдэлі руху нябесных целаў прадказальную дакладнасьць астраноміі Старажытнага Бабілёну. Гіпарх таксама лічыцца заснавальнікам трыганамэтрыі.[1]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гіпарх нарадзіўся ў Нікеі (цяпер Ізьнік у Турцыі). Большую частку жыцьця працаваў на востраве Родас, дзе ён хутчэй за ўсё і сканаў. Яго першае і апошняе астранамічныя назіраньні датуюцца, адпаведна, 162 і 127 гг. да н. э. Мяркуецца, што ён стыкаўся з астраномамі Александрыі і Бабілёну, але невядома, ці наведваў ён гэтыя навуковыя цэнтры. Асноўнымі крыніцамі зьвестак пра яго працы зьяўляюцца «Матэматычны збор» Папа, «Геаграфія» Страбона і «Альмагест» Пталемэя; апошнія пакінуў наступную характарыстыку Гіпарха: «працавіты муж і аматар ісьціны». З уласных сачыненьняў Гіпарха да нашага часу дайшло толькі адно — «Камэнтар да фэномэнаў Эўдокса і Арата» ( Περί των Αράτου και Ευδόξου φαινομένων) у трох кнігах. У трактаце ўтрымліваецца крытычны камэнтар да апісаньняў месцазнаходжаньняў зорак і сузор’яў у небе ў папулярнай астранамічнай паэме Арата, заснаванай на назіраньнях Эўдокса. Акрамя таго, у сачыненьні прыводзіцца мноста лічбавых зьвестак пра ўсход і заход шматлікіх зорак і іх каардынаты. Дасьледваньне гэтых зьвестак паказвае іх блізкую сувязь з зорным каталёгам у «Альмагесьце» Пталемэя.[2][3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ C. M. Linton (2004). From Eudoxus to Einstein: a history of mathematical astronomy. Cambridge University Press. p. 52. ISBN 0-521-82750-7.
  2. ^ Graßhoff G. The History of Ptolemy's Star Catalogue. — Springer Verlag, 1990. — ISBN 0-387-97181-5
  3. ^ Duke D. W. «Associations between the ancient star catalogs». Archive for the History of Exact Sciences 56 (5). — 2002. — С. 435—450.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гіпархсховішча мультымэдыйных матэрыялаў