Гіпотэза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гіпо́тэза — навуковая здагадка, якая вылучаецца дзеля тлумачэньня любой зьявы і патрабуе пераверкі на вопыт і тэарэтычнага абгрунтаваньня, дзеля таго каб стаць дакладнай навуковай тэорыяй. Таксама - недаказанае сьцьвярджэнне або здагадка. Любая гіпотэза павінна быць аспрэчанай або даказанай. Бясспрэчныя здагадкі (напрыклад, аксіёмы) гіпотэзамі не зьяўляюцца.

Асаблівасьцю гіпотэзы, як формы навуковых ведаў зьяўляецца тое, што яна заўсёды мае пэўную ступень верагоднасьці, адрозную ад 100%.

Таксама гіпотэза можа вызначацца як форма разьвіцьця ведаў, што ўяўляе сабой абгрунтаванае меркаванне, высунутае з мэтай высьвятленьня уласьцівасьцяў і прычын досьледных зьяў (В. І. Кірылаў, А. А. Старчанка).

Як правіла, гіпотэза выказваецца на аснове шэрагу назіраньняў (прыкладаў), якія пацьвярджаюць яе, і таму выглядае праўдападобна. Гіпотэзу ў далейшым або даказваюць, ператвараючы яе ў усталяваны факт (гл. тэарэма, тэорыя), або абвяргаюць (напрыклад, паказваючы контрпрыклад), пераводзячы ў разрад памылковых сьцьверджанняў.

Недаказаная і неабвергнутая гіпотэза называецца адкрытай праблемай.

Фармаваньне гіпотэз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гіпотэзы, як ідэі, маюць імавернасны характар і ў сваім разьвіцці маюць тры стадыі:

  1. Назапашваньне матэрыялу, вылучэньне гіпотэзы;
  2. Фарміраваньне асноўнай гіпотэзы і яе абгрунтаваньне;
  3. Пераверка атрыманых вынікаў на практыцы.

Пераверка гіпотэз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераверка гіпотэзы зьдзяйсьняецца з дапамогай экспэрымэнту ці сэрыі экспэрымэнтаў. Дзеля правядзеньня экспэрымэнту дзеля пераверкі гіпотэзы спачатку ствараецца мадэль, у рамках якой мяркуецца праводзіць дадзены экспэрымэнт. Па выніках экспэрымэнту да гіпотэзы ўносяцца карэктыроўкі і праводзяцца новыя экспэрымэнты.