Гістарычная антрапалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гістарычная антрапалёгія (старагрэцкая: ἱστορία — «расказ пра мінулае, пра пазнанае»; ἄνθρωπος — «чалавек»; λόγος — «слова», «навука») — комплексная дысцыпліна, якая займаецца ўсебаковымі дасьледаваньнямі канкрэтнага суб’екту ў канкрэтным часе і прасторы. Гістарычная антрапалёгія як самастойная дысцыпліна ўзьнікла на мяжы 70-х ды 80-х гадоў 20-га стагодзьзя ў Заходняй Эўропе. Мэтадалягічным падмуркам новае навукі былі нямецкая этналёгія, англасаксонская сацыяльная і культурная антрапалёгія, француская сацыяльная гісторыя, гісторыя народнай культуры[1], гісторыя мэнтальнасьцяў ды гісторыі штодзённасьці[2]. У ЗША гістарычная антрапалёгія была вельмі блізкая да этнічнай гісторыі(en).

Зараджэньне гістарычнай антрапалёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная антрапалёгія зарадзілася ва ўнутраных навуковых дыскусіях, зьвязаных з пытаньнямі агульнай сацыяльнай гісторыі, і асабліва ў канктэксьце ўзьнікненьня новай гістарычнай сацыяльнай навукі, але ж адразу дыстанцавалася й пачала фармавацца па-асобку. Няма адзінага погляду на гісторыю ўзьнікненьня гэтага гістарыяграфічнага падыходу. Напрыканцы 60-х пачатку 70-х гадоў адзін з гісторыкаў нямецкамоўнага асяродзьзя Томас Ніпэрдэй(en) запатрабаваў антрапалягізацыю гістарычнай навукі. Гэта была першая спроба скарыстацца антрапалягічным аналізам, каб высьветліць узаемазалежнасьць паміж аб’ектыўна існуючай структурай і суб’ектыўнасьцю штодзённых людзкіх практык і ўзаемадзеяньяў зь другімі. Перадусім гэта была крытыка накіраваная супраць канцэпцыі сацыяльнай гісторыі, якая была пад уплывам брытанскіх сацыяльных антрапалёгаў Браніслава Маліноўскага(en) ды Альфрэда Радкліфа-Браўна(en), якія няспынна працавалі над рэканструкцыяй законаў разьвіцьця грамадзстваў, структуральнага ды функціянальнага падыхода да разуменьня ўзьніку ды функцыянаваньня розных этнасаў ды ейных культур[3][4].

Гістарычная антрапалёгія карыстаецца мэтадамі і інтэрпрэтацыйнымі падоходамі, на якіх будуецца кірунак сымбалічнага аналізу культурнай антрапалёгіі. Прадстаўнікамі гэтага кірунку зьяўляюцца Кліфард Гірц(en), Маршал Салінз(en), этноляг П’ер Бурд’ё(en), а таксама гісторыкі Робэрт Дарнтан(en), Наталі Зэман Дэвіс(en) ды Рыз Ізак(en). Пад арыентаванасьцю на тэкст тут не разумецца ўсебаковы аналіз аўтэнтычных тэкстаў, якія належаць да нейкага культурнага асяродзьзя. Сэмантычныя сувязі ўнутры тэксту магчыма разглядаць як нейкія культурніцкія залежнасьці, які больш зь меншага ўтвараюць замкнённую сыстэму культурных каштоўнасьцяў, якія могуць інтэрпрэтавацца як нейкія літэратурныя тэксты і якія неабходная разглядаць зь дапамогай сэміялягічных падыходаў, якія дэшыфруюць сымбалі і коды. Культурніцкі антраполяг Кліфард Гірц пад гэтым разумее "насычанае апісаньне"(en), але гісторык Ізак гэтаму кажа "этнаграфічнае апавяданьне". Пад "этнаграфічным апавяданьнем" разумееца гістарычнае дасьледваньне, дзе патрэбна праявіць пільнасьці пры адкрыці мінулага ды інтэрпрэтаваць толькі ў кантэксьце культуры, ў якой вывучаемая мінулась адбывалась, то бок этнаграфія, якая займаецца розным поглядамі на сьвет, "вэрсіямі" тагачасных гістырычных актораў. Гэтакая гістарычная этнаграфія/антрапалёгія спалучае адзінкавыя спосабы індывідуальных паводзінаў ды дзейнасьці зь пэўнымі вынікамі, рэканструюе сьвет гістарычных перэмен ў якім жывуць тагачасныя акторы.[5].

Сучасныя нацыянальныя школы гістарычнай антрапалёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканская этнагісторыя і школа Новай культурнай гісторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найзнакамітымі прадстаўнікамі плыні "the New Cultural History" зьяўляюцца гісторыкі Пітэр Барк(en), Наталі Зэман Дэвіс(en). Напрыклад Барк прапануе гісторыкам засяродзіцца на вывучэньні гістарычных ўяўленьняў, якія ня толькі адлюстроўваюць рэальнасьць, але і перадусім яе вырабляюць.

Сацыяльна-антрапалягічнае дзеяпісаньне: брытанская гістарычная антрапалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брытанская гістарычная антрапалёгія сфармалася як вынік гістарыязацыі сацыяльнай антрапалёгіі. Вядома, што брытанская сацыяльная антрапалёгія, якая прыходзіцца сваячніцай амэрыканскай культурнай антрапалёгіі, пачала ўласны ўзыход на навуковую сцэну яшчэ ў 20-х гадах 20 стагодзьдзя як пасьлядоўніца пазытывізму і Дзюркгеймаўскага сацыялягізму(en). Доўгі час галоўным ідэолягам брытанскай сацыяльнай антрапалёгіі быў антраполяг Альфрэд Радкліф-Браўн(en), які выступаў з канцэпцыяй антрапалёгіі як параўнальнай сацыялёгіі. Паняцьце культура як асноўнай антрапалягічнай катэгорыі і аднабаковасьць выбару паняцьця сацыяльная структура да значнай ступені спрычыніла тое, што сацыяльныя антраполягі больш пахадзілі на сацыёлягаў, чым на антраполягаў. Зваротны момант наступае ў першай палове 60-х гадоў, калі бальшыня сацыяльных антраполягаў — нават і калі заставаліся прыхільнікамі сацыяльнай структуры і сыстэмы сваяцтва — пакінула ўлоньне клясычнага функцыяналізму і пашырыла кола інтарэсаў праз гістарычную пэрспэктыву і дыяхранічны аналіз.[6]

Так ад пачатку 60-х гадоў брытанскіе гістарычна-антрапалягічна накіраваныя дасьледчыкі заняліся вывучэньнем шматлікіх формаў пратэсту, празь якія давялося даведацца пра жыцьцё звычайнага чалавека свайго часу ва ўсіх ягоных падрабязнасьцях. Аднымі зь першых былі гісторыкі Эдвард Томпсан(en), які разпрацаваў канцэпцыю "маральнай эканоміі", то бок арыентацыіі на яе ў часы актыўнай індустрыялізацыі гаспадаркі зь боку паўстанцкага элемэнту, які патрабаваў ад ўлады каб тая гарантавала сьправядлівы заробак і цэны на хлеб.[7] Тэмамі насільля і агульнай крымінагэннай сытуацыі ў грамадзстве раскрывае гісторык Пэтэр Бэкэр, які на адным прыкладзе паказвае, хто такія былі "крымінальнікі" і як гэтых асобаў успрыймала мяшчанская супольнасьць: злыя, выконваюць сарамлівую працу, сэксуальна эксцэнтрычныя, хворыя на псыхіку і сацыяльныя аўтсайдэры.[8]

Адным зь сучасных знакамітых прадстаўнікоў брытанскай гістарычнай антраполягіі зьяўляецца Пітэр Барк(en). Гісторык Барк прапануе адрозьніваць гістарычную антрапалёгію ад другіх сацыяльна-накіраваных гістарычных падыходах пяцьцю асноўнымі характэрыстычнымі знакамі:[9]

  1. Якасная (Квалітатыўная) мэтода і кантрэтныя выпадкі.
  2. Мікраскапічны захоп і засяроджаньне на невялікіх супольнасьцях.
  3. Тоўстае (насычанае) апісаньне і інтэрпрэтацыя сацыяльнай інтэракцыі ў данай супольнасьці на аснове её адпавядаючых стандартаў і катэгорыяў.
  4. Інтарэс да сымбалаў і сымболіцы: роля адзеньня, ежы, гэстыкуляцыя і спосабы хадзьбы і г.д.
  5. Традыцыя Эміля Дзюргэйма (сацыяльны факт).

Культурна-антрапалягічна накіраваная гісторыя: італьянская мікрагісторыя і нямецкая гістарычная антрапалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікрагістарычны падыход да мінуласьці ўзьнік у выніку экспансіўнасьці амэрыканскай культурнай антрапалёгіі і яе ўплыву на эўрапейскія гістарычныя школы. У цэнтры дасьледаваньняў амэрыканскай культурнай антрапалёгіі стаіць культурны «бэкграўнд» канкрэтнага чалавека ці групы асобаў. Амэрыканскі вопыт быў перанесены на эўрапейскую глебу, дзе на глебе Гётынгенскага гістарычнага інстытуту(de) ўжо ад 1956 году праходзяць паўнавартасныя гістарычныя дасьледваньні ў цэнтры якіх стаяць тэмы чалавека.

Адным зь найвыбітнэйшых нямецкіх тэарэтыкаў быў Ганс Мэдык(de), які крытызуе культурна цэнтрысцкую канцэпцыю Франца Боаса(be) і выказвае меркаваньне, што не культура робіць чалавека, а менавіта людзі зь розных сацыальных ці спэцэфічных групаў робяць унёсак у агульную культуру. Так гістарычна-антрапалягічныя дасьледваньні аддаліліся ад макрагістарычнага дасьледваньня і пачалі цікавіцца перадусім малымі прасторамі, шматлікімі сацыяльнымі і малымі групамі, транспарэнтнымі адзінкамі і гэтак далей. Галоўным прынцыпам італьянскай і нямецкай гістарычнай антрапалёгіі было не вывучаць "дэталі ў цэлым", але "дэталі цэлага".[4] Клясічнымі гістарычнымі працамі зьяўляюцца дасьледваньні італьянскіх гісторыкаў Карло Гінзбурга(en) (Сыр і рабакі: сьвет паводле млынара зь XVI стагодзьзя) і Карла Поны, прадстаўніка школы "Annales" Эманюэля Ле Роя Лядзюры, нямэцкіх гісторыкаў Рэйнэра Бэка, Ганса Мэдыка(de), Паля Бургарда[10], Норбэрта Шындлэра (Недысцыплінаваныя людзі: дасьледаваньне па народнай культуры раньняга новага часу)[11].

Аднак прадстаўнікі розных школ, як напрыклад мікрагісторык Карло Гінзбург і гістарычны антраполяг Ганс Мэдык, пад культурна-антрапалягічнай накіраванасьцю дзеяпісу кожны разумелі троху ў сваім уласным сэнсу. Гінзбург пад мікрагісторыяй разумеў таксама дасьледваньні нязвычайнага нармальнага, то бок выпадкаў звычайнага: другая норма.[12][13] Нямецкі гістарычны антраполяг Ганс Мэдык пад мікрагістарычным мэтодам разумеў выкарыстаньне Гірцава антрапалягічнага "насычанага апісаньня" ў дзеяпісных дасьледваньнях.[14]

Француская татальная гісторыя (histoire totale)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На навуковай глебе тагдашняга францускага сацыяльнага структуралізму зацікаўленасьць чалавекам як цэнтральнай постацьцю гісторыі праяўлялася ў межах двух гістарыяграфічных падыходаў: школа «Annales» як кірунак францускага гісторыка Фэрнана Брадэля і канцэпт гістарычнай сацыяльнай навукі (гісторыяў грамадзтваў). Нямецкі гісторык Юрген Коцка(en) пазьней напіша, што паміж гэтымі дзьвюма плынямі існавала больш падобнага, чым нязгод, бо яны бачылі гісторыю навуку, якая павінна займацца вывучэньнем утварэньня розных умоваў (структур і працэсаў) для ўзьнікненьня розных падзеяў, рашэньняў і дзеяньняў.[15]

1. Брадэль падыйшоў да праблемы вывучэньня чалавека зь пэрспэктывы трохузроўневай мадэлі часу, дзе кожны з гэтых узроўняў мае для гісторыі адпаведную спэцыфічнасьць:

  • Дынамічныя, разнастайныя, зьменлівыя, літаральна бурныя працэсы, але зьнаходзяцца толькі па паверсе гісторыі, і, такім чынам, маюць адносна невялікую ролю для гістарычнага аналізу.
  • Менш дынамічныя працэсы, а таму і важныя для ходу гісторыі (эканамічныя, палітычныя, сацыяльныя і іншыя структуры дзяржавы або грамадзтва). Гаворка ідзе аб геаграфічных вобласьцях, такія, як Міжземнае мора. Зьмены назіраюцца ў структурах пакаленьняў.
  • Асноўны ўзровень гісторыі, глыбокі пласт закладзены на геаграфічных фактараў якія складаюць умовы, на якіх ставяць горы і раўніны, мора і ўзьбярэжжа, і г.д. сацыяльнага і культурнага жыцьця. Такая «Géohistoire" амаль не рухаецца, гісторыя павольна цячэ, вядомыя толькі павольныя зьмены, дзе ўсё пастаянна паўтараецца і цыклы заўсёды пачынаюцца зноў.

2. Канцэпцыя сацыяльнай гісторыі, на першы погляд, можа моцна адрозьнівацца ад Брадэлявага канцэпту часовасьці дзеючага. Для гэтага навуковага падыходу маюць вырашальнае значэньне акцэнт на сацыялягічныя і эканамічныя тэорыі. Зь іх дапамогай можна аднавіць эканамічныя, палітычныя і культурныя структуры, а таксама грамадзьскія структуры (дзяржавы, класаў і г. д.) і іх зьмен, якія інтэрпрэтуюцца ў якасьці парамэтру як ішоў працэс мадэрнізацыі.[16]

Гэтыя два падыходы зьлучае непасрэдная зацікаўленасьць ў супер-чалавека, намеры індывідаў і сацыяльных груп у значнай ступені якія залежаць ад структуры і працэсаў разьвіцьця дзяржавы, грамадзьства або геаграфіі рэгіёну — гэтыя структуры і працэсы разглядаюцца як рухаючая сіла гісторыі.

Гістарычна-антрапалягічны падыход у краінах паўднёвай і ўсходняй Эўропы (Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія, Харватыя, Украіна)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Польская антрапалёгія гістарычная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэская гістарычная антрапалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зацікаўленасьць гістарычнае антрапалёгіяй у чэскім навуковым асяродзьдзі прыйшла разам зь дактарантскім калегіюмам, які заснавалі і рэгулярна праводзілі чэскі гісторык раньняга новага часу і нацыяналізму і фармаваньня народаў Мірослаў Грох і нямецкі гісторык раньняга новага часу Рыхард Фон Дюлмэн. У адрозьняньні ад клясічнае нямецкай антрапалёгіі, якая крытызуе структуральны дзеяпіс, чэская школа адмаўляецца прыпісваць сацыяльнае навуцы прэтэнзіі на эсэнсэалістычную цэласнасьць, падкрэсьлівае ролі мікрагістарычнага падыхода і наратывістычнае канструкціі ў дэматэрыялізаціі прымардыялістычнасьці гістарычных працэсаў і структур

Прадстаўнікі Карэл Шыма, Павэл Гімл, Ян Горскі, Ярослаў Чэхура

Сфэры зацікаўленасьці гістарычнай антрапалёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чалавечы досьвед, практыка і вопыт
  • Сям’я, радзтво
  • Жанчына, мужчына, гендэр, гісторыя роду
  • Фазы і этапы жыцьця: нараджэньне, дзяцінства, юнацтва, старасьць, сьмерць
  • Магія, вядзьмарства, рэлігія, веравызнаўства, пабожнасьць
  • Праца, хатняя гаспадарка

Канфлікт і насільле[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канфлікт і насільле не разглядаюцца скрозь прызму структур і функцыяў, на першы плян уваходзіць штодзённы вопыт.

Сустрэча зь незнаёмым, сваё і чужое, ўспрыйманьне іншасьці

Прастора і час

Цела і сэксуальнасьць

Унутранае жыцьцё чалавека

Харчаваньне

Стасункі чалавека зь навакольным асяродзьзем

Індывідульнасьць і індывідуалізацыя

Адыкацыя і адукаванасьць, сродкі (масавай) інфармацыі

Чуткі, плёткі, мыты

і г.д.

Постаці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ BURKE, Peter. [2009 (1978)]. Popular Culture in Early Modern Europe. Third Edition. Ashgate Publishing, Ltd., ISBN 978-0-7546-6507-6 (alk. paper)
  2. ^ СЛІЖ, Наталля. [2012] "Беларуская штодзённасць у часе і прасторы". In: ARCHE № 3 - 2012, ISBN 978-9955-20-431-2
  3. ^ DRESSEL, Gert. [1996]. Historische Anthropologie: Eine Einfuhrung (German Edition). Bohlau, ISBN 10-3205985567
  4. ^ а б DÜLMEN, Richard [2000] Historische Anthropologie. Entwicklung, Probleme, Aufgaben. Böhlau, Köln, ISBN 3-41211799-4.
  5. ^ RHYZ, Issac [1994]. Geschichte und Anthropologie. In: Historische Anthropologie 2, Pp. 107-130.
  6. ^ SOUKUP, Vaclav. [1996]. Dějiny sociální a kulturní antropologie. Praha: Karolinum
  7. ^ TOMPHSON, Edward. The moral economy of the English crowd in the eighteenth century. Past & Present 50(1), 76–136 (1971)
  8. ^ BECKER, Peter. [1963]. Irresistible Otherness? Criminological Discourse, Police Practices, and Criminal Identity in 19th Century Germany.
  9. ^ BURKE, Peter. [2005 (1987)]. The historical anthropology of early modern Italy. Essays on Perception and Communication. Cambridge University Press, Cambridge 1 ISBN 9780521023672
  10. ^ BURGARD, P. [1998]. Tagebuch einer Revolte. Ein stadtischer Aufstand wahrend des Bauernkriegs 1525
  11. ^ SCHINDLER, N. [1992]. Widerspenstige Leute. Studien zur Volkskultur in der friihen Neuzeit, Frankfurt
  12. ^ MEDICK, Hans. [1994]. Mikro-Historie. Publikation vorgesehen in: W.Schulze (ed.). Was Kommt nach der Alltagsgeschichte? Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht Verlag
  13. ^ IGGERS, Georg. [2005]. Historiography in the Twentieth Century: From Scientific Objectivity to the Postmodern Challenge. Wesleyan University Press
  14. ^ MEDICK, Hans [1989 (1984)]. Missionare in Ruderboot?" Ethnologische Erkenntnisweisen als Herausforderung an die Sozialgeschichte, in: Alf Llidtke (ed.), Alltagsgeschichte. Zur Rekonstruktion historischer Erfahrungen und Lebensweisen. frankfurt a. M.New York
  15. ^ KOCKA, Jürgen. [1984]. Historisch-anthropologische Fragestellungen – ein Defizit der Historischen Sozialwissenschaft? In: Hans Süssmuth (Hg.): Historische Anthropologie. Der Mensch in der Geschichte, Göttingen
  16. ^ GROH, Dieter.[1992]. Anthropologische Dimensionen der Geschichte. Die französische Strukturgeschichte und ihre Methoden. Frankfurt

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]