Гісторыя Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кароткая гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 1000 году заснаваны як горад Кіеўскай зямлі на мяжы з Полацкай зямлёй на месцы буйнога балцкага паселішча на рацэ Менцы. Месьціўся на скрыжаваньні так званай Слуцкай дарогі і воднага шляху з басэйна Нёману ў басэйн Дняпра. Верагодна ў 1021 годзе Яраслаў перадаў Менск з воласьцю разам зь Віцебскам і Ўсьвятам полацкаму князю Брачыславу. Упершыню згадваецца ў крыніцах у 1067 годзе калі сыны Яраслава — Ізяслаў, Сьвятаслаў і Ўсевалад спалілі Менск у час выправы супраць Усяслава, жыхары гораду былі забітыя ці выведзеныя ў палон. У 6 кілямэтрах ад Менску, ля іншага паселішча — Нямізы, на беразе аднайменнай ракі адбылася бітва паміж войскамі Яраслававічаў і Ўсяслава.

Пасьля гэтага, яшчэ да паланеньня Ўсяслава на Ршы, Менская воласьць была перададзена ў валоданьне Яраполку Ізяслававічу. Паселішча на Менцы пачало адраджацца, але Яраполк збудаваў новую вялікую (каля 3 га) крэпасьць на новым месцы — ля паселішча Няміза, на супрацьлеглым беразе Сьвіслачы. У новай крэпасьці з дапамогай польскіх майстроў ён распачаў будаўніцтва каменнай царквы, якое аднак не было завершана. Яраполк валодаў Менскам і пасьля вызваленьня Ўсяслава, які ў 1071 годзе спрабаваў выбіць яго адтуль, але пацярпеў паразу ля Галацічаску. У 1073 годзе Ўсяслаў пачаў перамовы з Ізяславам, якія скончыліся сватаўством за яго сына Глеба ўнучкі Ізяслава — Анастасіі Яраполкаўны, якая ў той час толькі нарадзілася. Відаць у выніку гэтай дамовы Менск быў перададзены Глебу, такім чынам зноў апынуўся ў складзе Полацкай зямлі.

У 1085 годзе толькі адроджанае паселішча на Менцы было спалена Ўладзімерам Манамахам. Ацалелыя жыхары перасяліліся да крэпасьці ля сутоку Нямізы і Сьвіслачы, а зь імі перасялілася і назва Менск, але яшчэ доўгі час Менскам звалася толькі паселішча на правым беразе Сьвіслачы, паселішча на левым беразе працягвала звацца Нямізай і толькі пазьней «старым местам».

У 1101 годзе Менская воласьць стала асобным Менскім княствам, якім валодаў Глеб Усяслававіч. Менск стаў сталечным горадам, быў дадаткова ўмацаваны — вышыня валоў павялічылася да 8 мэтраў. Глеб праводзіў актыўную палітыку, што прычынілася да некалькіх паходаў на Менск войскаў паўднёва-рускіх князёў — Менск пасьпяхова вытрымаў 2 аблогі. Але ў 1119 годзе Менск быў ўзяты кіеўскімі войскамі, а Глеб быў узяты ў палон, дзе хутка памёр. Пасьля гэта Менск разам з княствам трапіў у валоданьне да дзяцей Уладзімера Манамаха і толькі ў 1146 годзе перайшоў да нашчадкаў Глеба — Глебавічаў.

Храналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1513 — адчынены першы шпіталь.
  • 1547 — моцны пажар у Менску, які зьнішчыў амаль увесь горад.
  • 1566 — утварэньне Менскага ваяводзтва з цэнтрам у Менску.
  • 1582 — пабудаваны каменны будынак ратушы.
  • 1582 — стварэньне езуітамі калегіюму.
  • 12 студзеня 1591 — атрыманьне пацьвярджальнага прывілею на права валоданьня гарадзкім гербам.
  • 1 сакавіка 1597 — выступ гараджан супраць уніяцкага мітрапаліта Міхася Мячэўніка.
Высокае Места на акварэлі Ю. Пешкі

У складзе Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча Высокі Рынак на літаграфіі францускага мастака Б. Лаверня, 1840
Менск з боку Барысаўскага шляху. Б. Лавернь, 1840
  • 1873 — пачатак руху па Лібава-Роменскай чыгунцы празь Менск.
  • 1873 — заснаваны Менскі Камэрцыйны банк.
  • 1874 — здадзены ў эксплюатацыю менскі вадаправод.
  • 1874 — пабудаваны першы ў горадзе фантан (у Аляксандраўскім сквэры).
  • 7 красавіка 1876 — страйк працоўных чыгуначных майстэрняў, першы ў Менску.
  • 1876 — заснаванае пажарнае аб’яднаньне.
  • 1878 — зацьверджаны герб Менскай губэрні.
  • 1881 — адчыненыя менскія аддзяленьні Дзяржаўнага банку і Расейскага тэлеграфнага агенцтва.
  • 1881 — заснаваныя машынабудаўнічы і чыгунна-медна-мэталюргічны заводы (Кашарскі машынабудаўнічы завод).
Менск на акварэлі Г. Герасімовіча, пач. XIX ст.
  • 18861902 — выданьне газэты «Минский листок», у якой 28 траўня 1889 году ўпершыню надрукаваная беларуская паэма «Тарас на Парнасе».
  • 1890 — пачатак працы тэлефоннай сувязі ў Менску.
  • 5 чэрвеня 1890 — адчынены будынак Менскага гарадзкога тэатру.
  • 26 верасьня 1891 — у Губэрнатарскім садзе (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага) адбыўся палёт аэранаўта Драўніцкага на паветраным шары і ягоны спуск на парашуце ўласнага выраба.
  • 1892 — пачатак працы менскай конкі.
  • 1894 — у эксплюатацыю ўведзеная першая электрастанцыя.
  • 18 красавіка (1 траўня) 1895 — у Менску ўпершыню адзначаны дзень «1 Мая».
  • 1897 — насельніцтва Менску складала 90 912 жыхароў, па выніках праведзенага Першага Ўсерасейскага перапісу насельніцтва.
  • 1 сакавіка-3 сакавіка 1898 — праведзены першы зьезд РСДРП.
  • 18 студзеня 1900 — першая ў горадзе вулічная дэманстрацыя працоўных.

Менск паміж рэвалюцыямі 1905—1917 гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад Беларускай Народнай Рэспублікі да БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 19 лютага 1918: беларыскія і польскія жыхары Менску супольна асвабадзілі горад ад бальшавікоў; палякі адміністравалі заходняй, большай часткай гораду, беларусы — усходняй[4]..
  • 21 лютага 1918: беларуска-польскае кіраўніцтва гораду перадала яго войскам кайзэраўскай Нямеччыны[4]. Пад нямецкай акупацыяй у Менску дзейнічалі польскія арганізацыі, паміж інш. Акруговая Рада і, мяней, важная Полская Рада Менскай Зямлі. Напрыканцы 1917 году быў створаны Прафсаюз імя Станіслава Сташіца, які прабаваў узмацніць польскае супрацоўніцтва і не патрымоўаў ніякай ідэалёгіі. Усе польскія арганізацыі былі рэпрэсаваныя нямецкай уладай[5].
  • 25 сакавіка 1918: сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • восень 1918: сфармавалася Самаабарона Менскай і Гарадзенскай зямлі — польская вайсковая арганізацыя, якой мэтай была абарона гэтых зямель ад бальшавікоў. У Менску арганізаваў яе ген. Аляксандар Бэрнатовіч, пазьней, з намінацыі Пілсудзкага, кіраваў палкоўнік Каборда[6].
  • 5 студзеня[7] 1919: Пасьля выхаду нямецкіх войскаў Менск занялі бальшавікі і заявілі яго сталіцай Беларускай ССР. Новая ўлада пачала рэпрэсыі супраць беларускіх, польскіх і іншых арганізацыяў непрыхілных бальшавізму. Польская Акругавая Рада ў той час ператварылася ў Зьвяз Польскіх Радаў і Арганізацыяў, а таксама абрала са свайго складу Выканаўчы Камітэт. Пасьля рэпрэсыяў, ў падпольных выбарах была абрана Галоўная Рада. Яе сябрамі зьяўляліся: біскуп Жыгімонт Лазінскі, Ізалевіч, Алгерд Яленскі, Вітаўт Ян (?) Сьвіда, Петшак і доктар Оффэнберг. Прафсаюз імя Сташіца савецкая ўлада прадаўжала рэпрэсаваць, у наступстве чаго быў зьліквідаваны. У той час легальна і адкрыта дзейнічаў польскі Зьвяз Хрэсьціянскай Дэмакратыі — арганізацыя, якая мела каля 3000 сяброў, патрымку каталіцкага касьцёла, падтрымоўвала дэмакратыю, а адначасова непрыхільна адносілася да беларускага руху. Кіраваў яе Шчэпанскі[5].
  • 8 жніўня 1919: войскі Міжваеннай Польскай Рэспублікі занялі горад у часе апэрацыі пад кіраўніцтвам генэрала Станіслава Шаптыцкага, з удзелам войскаў вялікапольскіх (паміж інш. 15 Полк Уланаў пад кіраўніцтвам плк. Уладзіслава Андэрса) і з дапамогай часткі «сінай арміі» генэрала Галера. У горад у першай чарзе ўвайшлі: 2 Дывізіён легіёнаў, а пасьля яго 1 Дывізіён вялікапольскіх стральцоў. Бальшавікі страцілі кантроль над Менскам. У часе атаку на Менск польскія войскі пацярпелі вельмі нязначна. Вайсковым камэндантам гораду стаў плк. Зьдзіслаў Раабэ. Польскія вайсковыя жандармы правелі арэштаваньні бальшавіцкіх агэнтаў і супрацоўнікаў службаў бясьпекі. 9 жніўня ў Менск прыехаў са сваім штабам ген. Шаптыцкі, а 10 жніўня была зарганізаванае сьвяткаваньне з нагоды асвабадженьня ад бальшавізму[8].
  • 15 верасьня 1919: Створаная Менская акруга Грамадзянскай Управы Ўсходніх Земляў — часовай адміністрацыйнай адзінкі Міжваеннай Польскай Рэспублікі[9]; разьвіваюцца польскія арганізацыі (агулам у гады 1917-1920 у Менску дзейнічае іх 33)[5]. У горадзе ствараецца Таварыства імя Юзэфа Пілсудзкага, якое падтрымоўвае беларыска-польскую фэдэрацыю. Пачаткова лічыць каля 1000 сяброў, пасьля 5 месяцы каля 3000 тыс. і 15 аддзелаў у правінцыі[10].
  • 19191920: У навучальным годзе 1919/1920 жыхары атрымоўваюць свабодны выбар школаў для дзяцей спасярод беларускіх, габрэйскіх, польскіх і расейскіх[11]. У Менску рацавала 26 сярэдніх школаў, у тым ліку: 15 расейскіх (агулам 2532 вучняў, 147 настаўнікоў), 6 габрэйскіх (агулам 1620 вучняў, 58 настаўнікоў), 4 польскія (агулам 1564 вучняў, 97 настаўнікоў) і 1 беларуская (106 вучняў, 12 настаўнікоў)[12].
  • ліпень 1920: Менск зноў заняты бальшавікамі.
  • 12 кастрычніка 1920: польскія войскі зноў занялі Менск, але здолелі пратрымацца там толькі на некалькі дзён.
  • 1921: згодна з рыскай мірнай дамовай, Менск адыходзіць да СССР.

У часе Другой сусьветнай вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 7 лістапада 1990: мітынг на Плошчы Леніна — найбуйнейшая апазыцыйная акцыя (арганізаваная БНФ) антыкамуністычнага характару, якая адбылася ў гісторыі БССР

Менскія бурмістры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 169.
  2. ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 114-115.
  3. ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 123.
  4. ^ а б Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 144-146.
  5. ^ а б в Joanna Gierowska-Kałłaur: Rozdział VIII. Program ZCZW w odniesieniu do ziem Litwy i Białorusi. W: Joanna Gierowska-Kałłaur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 – 9 września 1920). Wyd. 1. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003, ss. 262–263. ISBN 83-88973-60-6
  6. ^ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919–1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47–48. ISBN 978-83-11-11934-5.
  7. ^ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» №34 (822), 5 верасня 2007.
  8. ^ Lech Wyszczelski: Ofensywa frontu litewsko-białoruskiego. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919–1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 180–182. ISBN 978-83-11-11934-5.
  9. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174.
  10. ^ Joanna Gierowska-Kałłaur: Rozdział VI. Recepcja programu zapowiedzianego przez Odezwę do mieszkańców b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. W: Joanna Gierowska-Kałłaur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 – 9 września 1920). Wyd. 1. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003, ss. 207–208. ISBN 83-88973-60-6
  11. ^ Joanna Gierowska-Kałłaur: Rozdział VII. Szkolnictwo na ziemiach podległych Zarządowi Cywilnemu Ziem Wschodnich. W: Joanna Gierowska-Kałłaur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 – 9 września 1920). Wyd. 1. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003, ss. 248–249. ISBN 83-88973-60-6
  12. ^ Joanna Gierowska-Kałłaur: Rozdział VII. Szkolnictwo na ziemiach podległych Zarządowi Cywilnemu Ziem Wschodnich. W: Joanna Gierowska-Kałłaur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 – 9 września 1920). Wyd. 1. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003, ss. 248–249. ISBN 83-88973-60-6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]