Гісторыя Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фізічная карта Славаччыны

Гісторыя Славаччыны — гісторыя тэрыторыі сучаснай Славаччыны са старажытных часоў да нашых дзён.

Дагістарычны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палеаліт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай Славаччыны зьявіліся ўжо ў эпоху палеаліту. Гэтая вельмі працяглая эпоха, характарызуецца чаргаваньнем аб'ледзяненьняў і міжледавікоўяў. Прысутнічаюць сьляды розных культур: ад алдувайскай да свідэрскай. У Сьпіскім Падградзьдзі быў знойдзены фрагмэнт чэрапа чалавека прамахадзячага (гэта частка згубілася падчас Другой сусьветнай вайны), потым самымі раньнімі зьвесткамі зьяўляюцца зьвесткі аб гэйдэльбергскім чалавеку. Найстарэйшыя знаходкі — нэандэртальцы, прытым самыя вядомыя — са стаянкі Ганоўцэ.

Мэзаліт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эпоха мэзаліту характарызуецца прыкметным адступленьнем ледавіка, мяжа якога ў тыя часы праходзіла па поўначы тэрыторыі сучаснай Славаччыны. Людзі сяліліся на пясчаных узвышшах.

Нэаліт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэалітычная Вэнэра з Мораванаў (узрост — 22 800 гадоў)

Аб нэаліце, калі ўзьнікла земляробства, маецца больш зьвестак. Мяркуецца, што людзі культуры лінейна-стужачнай керамікі прыйшлі на тэрыторыю Славаччыны каля 5000 гадоў да нашай эры. Знойдзеныя рэшткі паселішчаў, могільнікі (напрыклад, у Нітры і Штурава), рэшткі керамікі, культавыя рэчы, напрыклад, жаночыя фігуркі («палеалітычныя Вэнэры») зь Нітранскага замку або Мораванаў-над-Вагам.

У тую эпоху на тэрыторыі Славаччыны былі прадстаўлены ў асноўным культура лінейна-стужачнай керамікі, жэлязоўская культура, букавагорская культура, пачыналася развіцьцё лэндзьелскай і полгарскай культур.

Энэаліт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эпоха энэаліту характарызуецца перш за ўсё пачаткам выкарыстаньня металаў (медзь і золата; найстаражытныя са знойдзеных медных прадметаў адносяцца да нэаліту), падзелам грамадства на пласты (рамесьнікі, земляробы, жывёлаводы, гандляры) і пачаткам меннага гандлю. Пазьней земляробства было ўдасканалена выкарыстаньнем сілы жывёл (зьявіліся прылады земляробства); ўзмацнілася роля мужчыны ў грамадзтве (патрыярхат).

У тыя часы перш за ўсё працягвалася развіцьцё лэндзьельскай і полгарскай культур, пазьней зьявілася бадэнская культура.

Бронзавы век[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі валоў гарадзішча на Замчыску (Раньні бронзавы векЛатэнская эпоха)

У бронзавым веку, які характарызуецца пашырэньнем выкарыстаньня бронзы, на тэрыторыі Славаччыны было прадстаўлена мноства розных археалягічных культураў (унеціцкая, мадзьяраўская, атамані, адзінкавыя культуры курганных пахаваньняў, адзінкавыя культуры палей пахавальных урн, уключаючы лужыцкую культуру). Да гэтай эпохі адносяцца знойдзеныя бронзавыя сярпы, рэшткі драўляных пабудоў без выкарыстаньня цьвікоў.

Гальштацкая эпоха[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жалезны век і яго тэхналёгіі прыйшлі на тэрыторыю Славаччыны каля 800 году да нашай эры, верагодна, з вобласьці Анатоліі і/ці Італіі. У гальштацкую эпоху ў Славаччыне, дзякуючы спрыяльным кліматычным умовам, разьвіваецца здабыча жалеза, волава, золата і солі. Зьявіўся ганчарны круг. Працягваецца сацыяльная дыферэнцыяцыя. У тыя часы на тэрыторыі Славаччыны былі прадстаўлены гальштацкая (а менавіта календэрбэрская) культура, куштановіцкая (фракійцы) і вэкерцугская (верагодна, скіфы) культуры, на поўначы яшчэ існавала лужыцкая культура. Магчыма на тэрыторыі Славаччыны ў гэты час жылі і кімерыйцы.

Протагістарычны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Латэнская эпоха і Рымская імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымскі надпіс на скале ў Трэнчыне.
Lombard state 526.png

Яшчэ ў пачатку 1 тысячагодзьдзя ў Славаччыну прыйшлі кельты, якія звычайна асацыююцца з гальштацкай культурай і якіх можна лічыць першым вядомым этнасам на тэрыторыі Славаччыны. Кельты прыйшлі ў Карпацкую катлавіну з тэрыторыі Нямеччыны, Францыі і з Альпаў. Па прыбыцьці яны падпарадкавалі сабе мясцовае насельніцтва.

Да канца латэнскай эпохі яны пабудавалі некалькі ўмацаваньняў — опідумаў, напрыклад, Браціслаўскі. Большасьць зь іх жылі ў невялікіх умацаваных збудаваньнях, пабудаваных з дрэва, выкарыстоўвалі жалезныя замкі. Кельты былі выдатнымі рамесьнікамі — кавалямі, ганчарамі, земляробамі і гандлярамі; яны захоўвалі цесныя кантакты з грэцкай і рымскай цывілізацыямі, якія мелі вялікі ўплыў на іх культуру.

У канцы 2 ст. да н. э. ў Славаччыну прыйшлі і дакі, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Румыніі. У часы першага дакскага караля Бурабісты дакі засялілі і фактычна далучылі да Дакіі паўднёвую частку Славаччыны, адкуль яны выгналі частку кельтаў. У 10 г да н. э., аднак, рымляне перамаглі дакаў і прасунулі межы Рымскай імпэрыі на Сярэдні Дунай. Рымляне таксама заснавалі некалькі паселішчаў у заходняй Славаччыне. Дакскае насельніцтва знікла са Славаччыны прыкладна ў 1 ст. н. э., даўжэй за ўсё яно затрымалася на ўсходзе.

Ліквідацыю большай часткі кельтаў завяршыў напад германцаў з паўночнага захаду ў пачатку 1 ст. н. э. Аднак кельты ўтрымаліся на поўначы Славаччыны нават да 2 ст. н. э. (Коціны). Падчас Вялікага перасяленьня народаў у IV стагодзьдзі праз тэрыторыю Славаччыны праходзілі плямёны вэстготаў, остготаў, лянгабардаў і гепідаў.

Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыход славян і Вялікая Маравія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл у Копчанах (Славаччына) — адзіны ўцалелы помнік Вялікай Маравіі

У V стагодзьдзі сюды прыходзяць славяне. У VI стагодзьдзі тэрыторыя трапляе пад уладу Аварскага каганата, а ў VII стагодзьдзі тут утвараецца імпэрыя Сама, стагодзьдзем пазьней тут узьнікла Нітранскае княства, якое ўвайшло ў 833 годзе ў склад Вялікай Маравіі. У 907 годзе на Вялікую Маравію напалі вугорскія плямёны, і Вялікая Маравія паступова распалася, да канца XI стагодзьдзя ўся тэрыторыя была далучаная да Вугоршчыны. У 1108 годзе загінула Нітранскае княства.

Славаччына ў складзе Вугоршчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1241 годзе тэрыторыя Славаччыны трапіла пад мангола-татарскае нашэсьце. Яно аслабіла ўладу караля на тэрыторыі Славаччыны, і там тэрыторыяй кіравалі алігархі накшталт Матуша Чака. Умацаваць моцную каралеўскую ўладу змог толькі Карл Робэрт, які разьбіў алігархаў у бітве пры Розганаўцах. Сын Карла Робэрта, Людовік I Вялікі зрабіў нямала для ўмацаваньня краіны, і ў часы яго праўленьня Вугоршчына стала моцнай эўрапейскай дзяржавай. У часы Жыгімонта Вугоршчына зноў змагаецца з туркамі і гусітамі. Найбольш пацярпелай ад гусітаў вобласьцю стала як раз Славаччына, на тэрыторыі якой у 1467 годзе ў Вэлькім Касталяне Мацьяш Хуньядзі ў рэшце рэшт пабіў гусіцкія войскі «брацікаў». Пасьля паразы ад туркаў пад Мохачам ў 1526 годзе і сьмерці караля Лайошы II большая частка тэрыторыі Вугоршчыны, за выключэньнем заходняй Вугоршчыны, Славаччыны і Харватыі, апынулася ў складзе Асманскай імпэрыі, а непадуладныя туркам землі, Славаччына ў тым ліку, сталі часткай уладаньняў аўстрыйскіх Габсбургаў.

Славаччына пад уладай дынастыі Габсбургаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя-Тэрэзія

Новы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе Чэхаславаччыны і ў ваенны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Незалежная Славаччына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гісторыя Славаччынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў