Гісторыя Сілэнду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гісторыя Сілэнда»)
Асноўны артыкул: Сілэнд
Плятформа Рафс-Таўэр

Стварэньне Сілэнду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фізычна тэрыторыя Сілэнду паўстала падчас Другой сусьветнай вайны. У 1942 годзе ВМС Вялікабрытаніі збудавалі на подступах да ўзьбярэжжа сэрыю плятформаў. Адной зь іх быў Рафс-Таўэр (па-ангельску: Roughs Tower, дасл. «хуліганская вежа»). Падчас вайны тамака разьмяшчаліся зэнітныя артылерыя і знаходзіўся гарнізон з 200 чалавек. Пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў большасьць веж было разбураная, але Рафс-Таўэр, быўшы за межамі брытанскіх тэрытарыяльных вод, застаўся некранутым. У 1966 годзе адстаўны маёр брытанскага войска Пэдзьдзі Рой Бэйтс абраў гэтае месца для базаваньня сваёй пірацкай радыёстанцыі «Britain’s Better Music Station». Каб пазьбегнуць судовага перасьледу з боку ангельскіх улад, Бэйтс абвясьціў плятформу сувэрэннай дзяржавай і абвясьціў сябе князем (па-ангельску: prince) Роем I. Абвяшчэньне Сілэнду адбылося 2 верасьня 1967 году. Гэты дзень адзначаецца як галоўнае дзяржаўнае сьвята.

У 1968 годзе брытанскія ўлады паспрабавалі акупаваць маладую дзяржаву. Да плятформы падышлі патрульныя катэры, і княжая сям’я адказала папераджальнымі стрэламі ў паветра. Да кровапраліцьця не дайшло, але супраць князя Роя як брытанскага грамадзяніна быў пачаты судовы працэс. 2 верасьня 1968 году судзьдзя Эсэксу вынес гістарычную пастанову: ён прызнаў, што справа знаходзіцца па-за брытанскай юрысдыкцыяй.

У 1972 годзе Сілэнд пачаў чаканіць манэты. У 1975 годзе ўступіла ў сілу першая канстытуцыя Сілэнду. Зьявіліся сьцяг і герб.

Дужаньне за ўлада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1978 году ў краіне адбыўся путч. Яму папярэднічала ўзьнікненьне напружанасьці паміж князем і яго найблізкім паплечнікам, прэм’ер-міністрам краіны графам Аляксандрам Готфрыдам Ахэнбахам (Alexander Gottfried Achenbach). Бакі расхадзіліся ў поглядах на прыцягненьне ў краіну вонкавых інвэстыцыяў і вінавацілі адзін аднаго ў антыканстытуцыйных намерах. Скарыстаўшыся адсутнасьцю князя, які вёў у Аўстрыі перамовы з фундатарамі, Ахэнбах з групай галяндзкіх грамадзян высадзіўся на высьпе. Захопнікі замкнулі маладога прынца Майкла ў склепе, а затым вывезьлі яго ў Нідэрлянды. Але Майкл зьбег з палону і сустрэўся з бацькам. Пры падтрымцы ляяльных грамадзянаў краіны зрынутым манархам атрымалася разьбіць войскі ўзурпатараў і вярнуцца да ўлады.

Урад дзейнічаў у дакладнай адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права. Палонныя замежныя найміты былі неўзабаве адпушчаныя, бо Жэнэўская канвэнцыя аб правах ваеннапалонных патрабуе вызваленьня вязьняў пасьля завяршэньня ваенных дзеяньняў. Арганізатар перавароту быў зрушаны са ўсіх пастоў і асуджаны за дзяржаўную здраду ў адпаведнасьці зь сілэндзкімі законамі, але ён меў другое — нямецкае грамадзянства, таму яго лёсам зацікавіліся ўлады ФРГ. Брытанскі МЗС адмовіўся ўмешвацца ў гэтае пытаньне, і нямецкім дыпляматам прыйшлося весьці перамовы непасрэдна зь Сілэндам. На выспу прыбыў старэйшы юрысконсульт нямецкага пасольства ў Лёндане доктар Німюльлер. Князь Рой запатрабаваў дыпляматычнага прызнаньня Сілэнду, але ў выніку, улічваючы бяскроўны характар няўдалага путчу, пагадзіўся на вусновыя запэўненьні і вялікадушна адпусьціў Ахэнбаха.

Тыя хто прайграў працягвалі настойваць на сваіх правах. Яны ўтварылі незаконны ўрад Сілэнду ў эміграцыі (ФРН). Ахэнбах сьцьвярджаў, што зьяўляецца старшынём Таемнай рады. У студзені 1989 году ён быў арыштаваны ўладамі ФРН (натуральна, яго дыпляматычны статус ня быў прызнаны) і перадаў свой пост міністра па эканамічным супрацоўніцтве Ёганэсу Зайгеру (Johannes W. F. Seiger), які неўзабаве стаў прэм’ер-міністрам. Пераабраны ў 1994 і 1999 гадах.

Тэрытарыяльны канфлікт зь Вялікабрытаніяй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя Сілэнду з тэрытарыяльнымі водамі

30 верасьня 1987 году Сілэнд абвясьціў аб пашырэньні сваіх тэрытарыяльных вод з 3 да 12 міляў. На наступны дзень аналягічную заяву зрабіла Вялікабрытанія. Такім чынам, у адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі, марская тэрыторыя паміж двума краінамі павінна дзяліцца пароўну. Адсутнасьць двухбаковай дамовы, які рэгулюе гэтае пытаньне, стала чыньнікам небясьпечных інцыдэнтаў. Так у 1990 годзе Сілэнд абстраляў папераджальнымі залпамі брытанскае судна, якое несанкцыянавана надышло да яго берагу.

Фальшывыя сілэндзкія пашпарты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Сілэнду бязь ведама ўраду было ўцягнута ў грандыёзную злачынную афёру. У 1997 годзе ў поле зроку Інтэрполу трапіў разгалінаваны інтэрнацыянальны сындыкат, які наладзіў гандаль фальшывымі сілэндзкімі пашпартамі (сам Сілэнд ніколі не гандляваў пашпартамі і не падаваў палітычнага сховішча). Больш за 150 тыс. фальшывых пашпартоў (у тым ліку дыпляматычных), а таксама пасьведчаньняў кіроўцаў, унівэрсытэцкіх дыплёмаў і іншых падробленых дакумэнтаў былі прададзеныя грамадзянам Ганконгу (у пэрыяд яго перадачы пад кантроль КНР) і Ўсходняй Эўропы. У некалькіх эўрапейскіх краінах былі зафіксаваныя спробы адкрыцьця банкаўскіх рахункаў і нават набыцьця ўзбраеньняў па сілэндзкіх пашпартах. Махляры пасьпелі заказаць танкі М-55, самалёты МІГ-23, АН-23, верталёты МІ-24, артылерыйскія ўстаноўкі і боепрыпасы. Штаб-кватэра зламысьнікаў знаходзілася ў Нямеччыне, сфэра дзейнасьці ахапляла Гішпанію, Вялікабрытанію, Францыю, Славенію, Румынію і Расею. У справе як міністар замежных справаў Сілэнду фігураваў расейскі грамадзянін Ігар Папоў. У ЗША выявілася сувязь гэтай справы з забойствам Джаньні Версачэ (забойца пакончыў з сабой на яхце, чый уладальнік меў фальшывы сілэндзкі дыпляматычны пашпарт). Урад Сілэнду аказаў поўнае садзейнічаньне сьледзтву і пасьля гэтага непрыемнага выпадку адмяніла пашпарты.

Замежныя інвэстыцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе фірма HavenCo разьмясьціла ў Сілэндзе свой хостынг, наўзамен урад абавязаўся гарантаваць непахіснасьць заканадаўства аб волі інфармацыі (у стаўленьні інтэрнэту ў Сілэндзе дазваляецца ўсё, акрамя спаму, хакерскіх нападаў і дзіцячай парнаграфіі). HavenCo спадзяецца, што разьмяшчэньне на сувэрэннай тэрыторыі выратуе яе ад дзеяньня абмежаваньняў брытанскага інтэрнэт-заканадаўства.

Здарэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 чэрвеня 2006 году на Сілэндзе адбыўся пажар[1], які прычыніў сур’ёзную шкоду плятформе.

Намеры аб продажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2007 году ўладальнікамі краіны было прынята рашэньне аб яе продажы. Адразу пасьля гэтага торэнт-сайт The Pirate Bay пачаў збор сродкаў[2] на набыцьцё Сілэнду.[3] 15 студзеня 2007 году агенцтва «ЦэнтарАзія» апублікавала паведамленьне аб тым, што вядомы казахстанскі навуковец-палітоляг Даніяр Ашымбаеў за неназваную суму набыў у асабістую ўласнасьць самаабвешчанае княства — Sealand.[4][5] У рэчаіснасьці ж гэтае паведамленьне апынулася жартам — падарункам пісьменьніку да дня яго нараджэньня.[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]