Гішпанскі грып
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гішпа́нскі грып, альбо «гішпанка» (па-француску: La Grippe Espagnole, альбо па-гішпанску: La Pesadilla) — па ўсёй імавернасьці самая масавая пандэмія грыпу за ўсю гісторыю чалавецтва. У 1918—1919 гадох (18 месяцаў) ва ўсім сьвеце ад гішпанкі памерла прыблізна 50-100 млн чалавек або 2,7—5,3% насельніцтвы Зямлі. Заразіліся каля 550 млн чалавек, або 29,5% насельніцтвы плянэты[1]. Эпідэмія пачалася ў апошнія месяцы Першай сусьветнай вайны і хутка засланіла гэтае найбуйнейшае кровапраліцьце паводле маштабу ахвяр.
Пандэмія грыпу 2009 году была выкліканая вірусам таго ж (A/H1N1) сэратыпу.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гішпанскі грып — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў