Гіём Апалінэр
| Гіём Апалінэр | |
| Guillaume Apollinaire | |
Гіём Апалінэр. 1914 год |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі |
| Нарадзіўся: | 26 жніўня 1880 Рым, Італія |
| Памёр: | 9 лістапада 1918 Парыж, Францыя |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | паэт, пісьменьнік |
Гіём Апалінэ́р (сапраўднае імя Вільгельм Апалінарый Кастраві́цкі[1], па-француску: Guillaume Apollinaire; 26 жніўня 1880 — 9 лістапада 1918) — францускі паэт, пісьменьнік і крытык. Стрыечны пляменьнік беларускага празаіка Каруся Каганца.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Сапраўднае імя — Гіём Альбэрт Уладзімер Аляксандар Апалінары Кастравіцкі (Wilhelm Albert Vladimir Apollinaris Kostrowicki).
Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра, Міхаіл Апалінары Кастравіцкі, эміграваў у Італію, дзе і прайшло дзяцінства паэта. Адным з сыноў дзедавага брата, Карла Самуілавіча Кастравіцкага, быў беларускі празаік Казімер Кастравіцкі, больш вядомы пад творчым псэўданімам Карусь Каганец. Ён прыходзіўся Гіёму стрыечным дзядзькам[2].
У 1899 годзе Апалінэр пераехаў у Парыж. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне.
Памёр у 1918 годзе.
[рэдагаваць] Творчасьць
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1901 годзе[1].
[рэдагаваць] Творы на беларускай мове
- Зямны акіян: Выбранае. Пераклад і прадмова Эдзі Агняцьвет. Мн. 1973 (Серыя "Літаратура народаў сьвету").
- Навелы / пераклад: Алесь Асташонак, вершы / пераклад: Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч // Крыніца. 2001. № 11-12 (71).
- «Шпацыр аднаго ценю» («Калосьсе», №8 2000).
- Мы развіталіся з цэлай эпохай… вершы пер. Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Стэфановіч, Лявон Баршчэўскі, Леанід Дранько-Майсюк, Андрэй Хадановіч
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ a b «Дзве даты. 26 жніўня». «Звязда» №166 (26774), 26 жніўня 2010 г.
- ^ Пашкевіч, А. «Кроў з крыві беларуса...» Легенда і лёс Каруся Каганца // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 7—8. — С. 11.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гіём Апалінэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |