ДП-1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ДП-1
ДП1-005
Прываддызэльны
Хуткасьць120 км/г
ДП-1 у Вікісховішчы

ДП-1 — аднавагонны дызэльны цягнік, сумесны праект ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Белкамунмаш“» з польскай холдынгавай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA пры ўдзеле ААТ «Менскі вагонарамонтны завод». Ініцыятарам праекту стала Беларуская чыгунка[1].

Цягнік спраектаваны па прынцыпе рэйкавага аўтобуса. Гэта аднавагонны дызэльны цягнік, які рухаецца пры дапамозе ўласнага рухавіка, без выкарыстаньня лякаматыва.[2]

Ход рэалізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 сьнежня 2011 г. у Менск прыбыў першы машынакамплект дызэльнага цягніка ДП-1.[2]

У студзені 2012 першы цягнік ужо праходзіў прыёмачныя выпрабаваньні на Беларускай чыгунцы[3].

Абсталяваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У салёне ўсталяваны мяккія крэслы, кандыцыянэр, прыбіральня вакуўмнага тыпу. У кабіне машыніста ўсталяваны халадзільнік, мікрахвалевая печ і воданагравальнік.

Цягнік абсталяваны зьнешнімі і ўнутранымі відэакамэрамі, якія дазваляюць машыністу назіраць за абстаноўкай вакол цягніка і ў салёне[3][4].

Тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ДП-1 прызначаны для эксплюатацыі на пуцях з шырынёй каляі 1520 мм. Даўжыня цягніка — 27,5 м, эксплюатацыйная хуткасьць — 120 км/г, далёкасьць ходу — 1000 км. Колькасьць месцаў для сядзеньня — 91, агульная колькасьць месцаў — 171. Разьліковы тэрмін службы — 40 гадоў.[2]

Сьцьвярджаецца, што расход паліва на аднаго пасажыра ў тры разы меней, чым у ДР-1А, і складае да 70 літраў паліва на 100 км[3][5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]