ДРЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

ДРЭС (Дзяржа́ўная раённая эле́ктраста́нцыя) — гістарычная назва найбольш магутных цеплавых электрастанцый на арганічным паліве, якія выпрацоўваюць толькі электрычную энэргію. Назва выкарыстоўваецца ў краінах былога СССР. ДРЭС вапрацоўваюць таксама й цеплавую энергію для населенага пункту, у якім яна знаходзіцца, але яе доля ў параўнаньні з усёй энэргіяй, што выпрацоўвае ДРЭС, невялікая. Да нядаўняга часу ДРЭС зьяўляліся кандэнсацыйнымі электрастанцыямі, але зараз звычайна новыя ДРЭС будуюць (або перабудоўваюць старыя) з парагазатурбіннымі ўстаноўкамі.

Беларускія ДРЭС[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адметнасьць беларускай энэргасістэмы - высокі ўзровень цеплафікацыі: большасьць электраэнэргіі выпрацоўваецца на цеплаэлектрацэнтралях (ЦЭЦ). Цеплавыя электрастанцыі, якія выпрацоўваюць толькі электраэнэргію (у тым ліку і ДРЭС), выкарыстоўваюцца калі магутнасьцей ЦЭЦ недастаткова альбо калі спажываньне цеплавой энергіі скарачаецца, бо выкарыстоўваньне ЦЭЦ толькі для адтрымоўкі электраэнэргіі не эканамічна.

Сьпіс беларускіх ДРЭС[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]