Даасізм
Даасізм (па-кітайску: 道教) — кітайскае традыцыйнае вучэньне, якое ўключае элемэнты рэлігіі, містыкі, варажбы, шаманізму, мэдытацыйнай практыкі, навукі. У гісторыі даасізму мае месца падзел навучаньня на філязофскі даасізм («дао цьзя»), які разьвіўся ў нэадаасізм, і рэлігійны («дао цьзяо»), які ўключае ў свой панятак альхімію, дэманалёгію і мэдыцыну, але гэты падзел досыць умоўны. Пад «дао цьзя» маюць на ўвазе пераважна дацынскі даасізм, зьвязаны з тэкстамі, аўтарства якіх прыпісваецца Ляо-Цзы і Чжуан-цзы[1].
За часы свайго існаваньня даасізм не стварыў адзінай царквы, а дагматычнае становішча ягоных артадаксальных напрамкаў не сфармаваліся ў канкрэтны, агульны для ўсіх вернікаў дагмат, падобна хрысьціянскаму «Сымбалю Веры». Гэта адбілася на палімарфізьме даоскай дактрыны асаблівасьцяў рытуальнай дзейнасьці й арганізацыйных узроўнях. Аднак даасізм зьяўляецца цэласным сацыякультурным фэномэнам, што аказвае значны ўплыў на жыцьцё сучаснага кітайскага грамадзтва.
Даасізм варта адрозьніваць ад «Вучэньня пра Дао» (道学) — больш позьняй зьявы, шырока вядомага пад назвай нэаканфуцыянства.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Даасізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |