Дабрыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Віктар Васьняцоў. Фрагмэнт карціны "Волаты", выява Дабрыні

Дабрыняваявода Ўладзімера I Сьвятаславіча, брат ягонае маці Малушы. Прататып быліннага героя Дабрыні Мікіціча.

Калі ў 970 вялікі князь Сьвятаслаў падзяліў Кіеўскую Русь паміж двума старэйшымі сынамі, наўгародзкія паслы, на загад Дабрыні, выпыталі да сабе Ўладзімера, які і паехаў у Ноўгарад зь сваім дзядзькам.

Адпраўляючыся ў 979 з Ноўгараду ў Кіеў з намерам вырваць уладу з рук старэйшага брата, Уладзімер кіраваўся Дабрынем, які жадаў адабраць у Яраполка й нявесту апошняга, Рагнеду, дачку полацкага валадара Рагвалода, каб выдаць яе за Ўладзімера. Адказ Рагнеды: «Не жадаю разуці рабычыча» — моцна абразіў Дабрыню, сястру якога назвалі рабыняй, і пасьля перамогі, здабытай над Рагвалодам, ён, па зацемцы летапісу, загадаў пляменьніку "быць зь ёй (Рагнедай) перад бацькам яе й маці".

Зрабіўшыся адзіным князем, Уладзімер даручыў кіраваньне Ноўгарадам Дабрыню, які, па прыкладзе пляменніка, паставіў там, на беразе Волхава, балван Пяруна (праз чатыры гады пры хросьце наўгародцаў сам жа скінуў яго ў рэчку). Адгэтуль, у 985, ён хадзіў разам з Уладзімерам вадой на багатую Волскую Булгарыю. Мір з булгарамі складзены быў па радзе Дабрыні, які казаў, што такі багаты народ, які носіць боты, ня будзе плаціць даніну, і раіў пашукаць лепш лапцюжнікаў.

Што тычыцца ўдзелу Дабрыні ў вадохрышчы наўгародцаў у 989, то яго, здаецца, трэба прызнаць пэўным, але весткі аб тым летапісаў нявызначыныя і блытаныя, а падрабязнасьці эпізоду, перададзеныя Тацішчавым са слоў так званага Якімаўскага летапісу, заснаваныя, як думаюць, на старадаўняй наўгародзкай прымаўцы: «Пуцята храсьціў мячом, а Дабрыня агнём».

Празь некаторы час наўгародзкім пасаднікам стаў сын Дабрыні - Канстантын Дабрыніч.

Асабістыя прылады
На іншых мовах