Давыд-Гарадок
| Давыд-Гарадок | |||||
Панарама места, 1936 |
|||||
|
|||||
| Магдэбурскае права: | ?[1] | ||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Столінскі | ||||
| Насельніцтва: | 6389 (2011) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2139 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225540 | ||||
| Аўтамабільны код: | 1 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°03′20″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 52.05556° пн. ш. 27.21389° у. д.Каардынаты: 52°03′20″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 52.05556° пн. ш. 27.21389° у. д. | ||||
|
Давыд-Гарадок на мапе Беларусі
Давыд-Гарадок
|
|||||
Давы́д-Гарадо́к — места ў Беларусі, на рацэ Гарынь. Уваходзіць у склад Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 6,5 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 32 км на паўночны ўсход ад Століну, за 245 км ад Берасьця, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Рачная прыстань.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
У аснове тапоніму «Давыд-Гарадок» уласнае імя ягонага заснавальніка. Лічыцца, што ім быў яцьвяскі князь, які прыняў хрысьціянства і па хрышчэньні пачаў звацца Давыдам[2]. Таксама існуе меркаваньне, што Давыд-Гарадок заснаваў князь уладзімер-валынскі Давыд Ігаравіч[3], у гонар якога горад нібыта атрымаў назву. Згодна зь мясцовай легендай Давыд-Гарадок узьвёў нейкі тураўскі князь, які ў хрышчэньні ўзяў імя Давыд.
Першая назва места — Гарадок, пазьней Гарадок Давыдаў[4].
[рэдагаваць] Гісторыя
Афіцыйна Давыд-Гарадок (Гарадок) вядзе сваю гісторыю ад 1100[5]. Тым часам паводле сучасных энцыкляпэдычных даведнікаў першы пісьмовы ўспамін пра яго датуецца 1382[4]. Археалягічныя зьвесткі сьведчаць, што паселішча ўзьнікла ў XII ст. Яно месьцілася на насыпной гары з правага (усходняга) берагу ракі Гарынь. У XIV — пач. XVІІІ стст. тут існаваў драўляны замак. У кан. XIV Давыд-Гарадок зрабіўся сталіцай княства. У 1503 войска Вялікага Княства Літоўскага разьбіла непадалёк ад места крымскіх татараў.
У 1509 Давыд-Гарадок увайшоў у склад Пінскага княства. З 1522 местам валодала вялікая княгіня Бона Сфорца. У 1558 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў яго ваяводу віленскаму Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Станам на 1559 тут дзейнічалі 4 царквы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясьціна ўвайшла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва, а з 1586 — Клецкай ардынацыі.
Цягам XVII—XVIII стст. Давыд-Гарадок быў значным асяродкам гандлю. Паводле ўскосных зьвестак паселішча мела Магдэбурскае права[6]. На 1653 тут было 29 рамесьнікаў 17 прафэсіяў. З пачаткам Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) 26 верасьня 1655 маскоўскія захопнікі пад камандаю Д. Валконскага на рачных суднах, што выйшлі з Кіева, разьбілі аддзел шляхты (400 чал.) і мяшчанаў (300 чал.) і на кароткі час захапілі Давыд-Гарадок, які спалілі[4]. Пазьней места зноў трапіла пад акупацыю. У пач. 1660 літоўскія войскі на чале з С. Аскеркам і Д. Мурашкам вызвалілі Давыд-Гарадок. Станам на 1663 тут было 362 дымы[4], на 1675 дзейнічалі 2 царквы і 1 касьцёл, на 1691 працавалі 52 рамесьнікі. У 1791 места ўвайшло ў Запінскі павет.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795—1796 быў цэнтрам павету. У 1796 статус паселішча панізілі да мястэчка Мазырскага павету, якое 22 студзеня таго ж году атрымала герб: «у чорным полі срэбная рака з прыстаньню і залатым суднам з таварамі»[7]. Станам на 1890 тут дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, касьцёл, 3 габрэйскія малітоўныя дамы[8].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Столінскага павету Палескага ваяводзтва
У 1939 Давыд-Гарадок увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 зноў атрымаў статус места і зрабіўся цэнтрам раёну (з 1961 у Столінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 7 ліпеня 1941 да 9 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
- Места на старых здымках
[рэдагаваць] Геаграфія
Асаблівасьцю ваколіцаў Давыд-Гарадка сярод іншых мясьцінаў Прыпяцкага Палесься зьяўляюцца ўрадлівыя дзярнова-карбанатавыя глебы, з прычыны чаго места знаходзіцца ў цэнтры сукупнасьці некалькіх буйных вёсак. Лясістасьць мясцовасьці невялікая.
Акрамя Гарыні, якая з 1980-х гадоў цячэ новым (штучным) рэчышчам, у межах места знаходзяцца старыцы: Гарынь (старое рэчышча), Сежка, Язда і Копанец. У гістарычных крыніцах згадваецца яшчэ Няпраўда.
Клімат умерана-кантынэнтальны, са значным уплывам атлянтычнага марскога паветра. Лета цёплае. Зімы мяккія, з частымі адлігамі.
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVII стагодзьдзе: 1663 — 3 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1890 — 4 тыс. чал.; 1897 — 7815 чал.
- XX стагодзьдзе: 1907 — 13 217 тыс. чал.; 1931 — 10,5 тыс. чал.[9]; 1991 — 7,7 тыс. чал.[10]; 1 студзеня 1992 — 7681 чал.; 1993 — 7,6 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 — 6,9 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 6645 тыс. чал.; 1 студзеня 2010 — 6557 чал.; 1 студзеня 2011 — 6460 чал.; 1 студзеня 2012 — 6318 чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У склад сыстэма адукацыі Давыд-Гарадку ўваходзіць 2 сярэднія школы. Працуюць таксама музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы. Дом дзіцячай творчасьці.
[рэдагаваць] Мэдыцына
У месьце працуе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне, у складзе якога дзейнічаюць 2-я раённая лякарня на 200 ложкаў, паліклініка і 2 аптэкі.
[рэдагаваць] Культура
Культурна-асьветніцкая праца ажыцьцяўляецца мескім домам культуры, кінатэатрам «Сьвітанак», 2 бібліятэкамі.
[рэдагаваць] Інфраструктура
Аддзяленьні ААТ «Беларусбанк», Белтэлекам.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.
- ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамэханічны завод»
- Філія «Давыд-Гарадоцкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»
Жыхароў места абслугоўваюць 13 крамаў Давыд-Гарадоцкай філіі раённага спажывецкага таварыства, 3 фірмовыя і сетка камэрцыйных крамаў, сталоўка і кавярня.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[11].
[рэдагаваць] Помнікі археалёгіі
- Замкавая гара (ХІІ—XIV стст.)
- Селішча і бескурганныя могільнікі зарубінецкай і мілаградзкай культураў
[рэдагаваць] Помнікі архітэктуры
- Касьцёл (пач. ХХ ст.)
- Кашары (1-я пал. ХХ ст.)
- Царква Маці Божай Казанскай (1913)
- Царква Сьв. Георгія (1724—1726; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні БЭМП)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл Найсьв. Божага Цела (1623)
- Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (XVIII ст.)
- Сынагога Халодная
- Сынагога Столінэр Хасідым
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Малеч. Магдэбурскае права. // «Гістарычная брама» № 6 (10), 1998.
- ^ Давыд-Гарадок // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Давид-Городок // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ a b c d Валерый Пазднякоў. Давыд-Гарадок // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 566.
- ^ История на Столинский районный исполнительный комитет
- ^ Давыд-Гарадок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 189.
- ^ Давыд-Гарадок // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Давид-Городок // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Давид-Городок // Енциклопедія Українознавства. В 10 т. / Гол. ред. В.Кубійович.
- ^ Давид-Городок // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Давид-Городок // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Dawidgródek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 914.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Давыд-Гарадок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Столінскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады / Месты |
Столін Ι Давыд-Гарадок
|
|
| Працоўны пасёлак | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню |
Альшанскі с/с · Белавускі с/с · Беражноўскі с/с · Веляміцкі с/с · Відзіборскі с/с · Вялікамалешаўскі с/с · Гараднянскі с/с · Глінкаўскі с/с · Лядзецкі с/с · Манькавіцкі с/с · Плотніцкі с/с · Радчыцкі с/с · Рамельскі с/с · Рубельскі с/с · Рухчанскі с/с · Рэчыцкі п/с · Струскі с/с · Фядорскі с/с · Харомскі с/с
Былыя: Аздаміцкі с/с · Асаўскі с/с · Варанёўскі с/с · Дубайскі с/с · Давыд-Гарадоцкі г/с · Дубенецкі с/с · Рэчыцкі с/с · Стахаўскі с/с |
|
|
Берасьцейская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Баранавіцкі · Берасьцейскі · Бярозаўскі · Ганцавіцкі · Драгічынскі · Жабінкаўскі · Івацэвіцкі · Камянецкі · Кобрынскі · Лунінецкі · Ляхавіцкі · Маларыцкі · Пінскі · Пружанскі · Столінскі · Янаўскі (Іванаўскі)
|
|
| Гарады / Месты |
Баранавічы¹ · Белаазёрск · Берасьце · Бяроза / Бяроза-Картуская · Высокае / Высока-Літоўск · Ганцавічы · Давыд-Гарадок · Драгічын · Жабінка · Івацэвічы · Камянец · Кобрынь · Косава · Лунінец · Ляхавічы · Маларыта · Мікашэвічы · Пінск · Пружаны · Столін · Янаў (Іванава)
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі | ||
| Месты і мястэчкі гістарычнай Піншчыны (Пінскага Палесься) | |
|---|---|
| — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты | |