Давыд Бэн-Гурыён
| Давыд Бэн-Гурыён דָּוִד בֶּן-גּוּרִיּוֹן |
|
| 1-ы прэм'ер-міністар Ізраілю | |
|---|---|
| 14 траўня 1948 — 24 студзеня 1954 | |
| Прэзыдэнт: | Хаім Вейцман Іцхак Бэн-Цьві |
| Наступнік: | Машэ Шарэт |
| 3-і прэм'ер-міністар Ізраілю | |
| 3 лістапада 1955 — 26 чэрвеня 1963 | |
| Прэзыдэнт: | Іцхак Бэн-Цьві Зальман Шазар |
| Папярэднік: | Машэ Шарэт |
| Наступнік: | Лэві Эшкол |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 16 кастрычніка 1886 Плоньск, Расейская імпэрыя |
| Памёр: | 1 сьнежня 1973 Ізраіль |
| Партыя: | Мапаі, Рафі, Нацыянальны сьпіс |
Давыд Бэн-Гурыён (на іўрыце: דָּוִד בֶּן-גּוּרִיּוֹן) n 16 кастрычніка 1886 — 1 сьнежня 1973) — першы прэм'ер-міністар Ізраілю, заснавальнік дзяржавы Ізраіль. Прывёўшы Ізраіль да перамогі ў араба-ізраільскай вайне 1948 году, Бэн-Гурыён дапамагаў арганізаваць дзяржаўныя інстытуцыі і ўдзельнічаў у прыняцьці вялікай колькасьці габрэяў з усяго сьвету. Па сыходу з палітычнага жыцьця ў 1970 годзе ён зьехаў у Сдэ Бакер, кібуц у пустыні Нэгеў, дзе жыў да свайго скону. Часопіс «Time» пасьмяротна назваў Бэн-Гурыёна адным з 100 найвыбітных асобаў XX стагодзьдзя.
Зьмест |
[рэдагаваць] Раньнія гады
Давыд Бэн-Гурыён нарадзіўся ў Плоньску, Царства Польскае ў складзе тагачаснай Расейскай імпэрыі. Ягоны бацька Авігдор Грун быў адвакатам і лідарам у руху Хавявэй Цыён. Маці, Шайндэль, памерла, калі Давыду было 11 год.
Бэн-Гурыён выхоўваўся палкім сыяністам. Падчас вучобы ў Варшаўскім унівэрсытэце ён у 1904 годзе далучыўся да марксысцкага руху Паалей Цыён. Двойчы быў арыштаваны ў часе рэвалюцыі 1905 году. У 1906 годзе ён іміграваў у асманскую Палестыну, шакаваны пагромамі і антысэміцкімі настроямі ва Ўсходняй Эўропе, і стаў разам з Іцхакам Бэн-Цьві адным з лідараў руху Паалей Цыён.
У Палестыне сьпярша працаваў на зборцы апэльсынаў. У 1909 быў дабраахвотнікам у складзе Ха-Шамэру, валантэрскім руху, які дапамагаваў ахоўваць ізаляваныя земляробчыя суполкі. 7 лістапада 1911 году Бэн-Гурыён пераехаў у Тэсалёнікі, каб вывучыць турэцкую мову.
У 1912 годзе пераехаў у Канстантынопаль (цяпер Стамбул), тагачасную сталіцу Асманскае імпэрыі, каб вывучаць права ў Стамбульскім унівэрсытэце разам з Бэн-Цьві, і прыняў габрэйскае імя Бэн-Гурыён, па імю сярэднявечнага гісторыка Ёзафа бэн Гурыёна. Працаваў журналістам. У 1915 разам з Бэн-Цьві быў выгнаны туркамі з Палестыны за палітычную дзейнасьць.
Пасяліўшыся ў Нью-Ёрку ў 1915 годзе, пазнаёміўся з Паўлай Мунвайс. Яны ажаніліся ў 1917 годзе і мелі трох дзяцей. У 1918 годзе Бэн-Гурыён пайшоў у брытанскае войска. Пасьля Першай сусьветнай вайны разам з сям'ёй вярнуўся ў Палестыну, заваяваную брытанцамі.
[рэдагаваць] У сіянісцкім руху
Па сьмерці тэарэтыка Бэра Барачова (Ber Borochov) левае і правае крыло «Паалей Цыён» падзяліліся у 1919 годзе. Бэн-Гурыён са сваім сябрам Бэрлам Кацнэльсанам (Berl Katznelson) узначалілі правую фракцыю сіянісцкага руху працоўных. Правы Паалей Цыён утварыў «Агдут Га-Аводу» (Ahdut HaAvoda), якую ачоліў Бэн-Гурыён. У 1920 годзе ён прымаў удзел у фармаваньні, а пазьней стаўся генэральным сакратаром «Гістадруту» (Histadrut), сіянісцкай сацыялістычнай фэдэрацыі ў Палестыне.
У 1930 годзе «Хапаэль Хатцаір» (Hapoel Hatzair) (заснаваны ў 1905 годзе A. D. Gordon in 1905) і «Ахдут Га-Авода» (Ahdut HaAvoda) аб'яднанымі намаганьнямі стварылі «Мапаі», ультраправую сіянісцкую сацыялістычную партыю, якую таксама ўзначаліў Давыд Бэн-Гурыён. Сацыялістычны сіянізм стаў дамінуючай тэндэнцыяй у Сусьветнай Сіянісцкай Арганізацыі, і ў 1935 Бэн-Гурыён стаў старшынём выканаўчага камітэту Габрэйскага агенцтва, якім кіраваў усутыч да стварэньня дзяржавы Ізраіль у 1948 годзе.
Падчас арабскага паўстаньня 1936—1939 гадоў Бэн-Гурыён ініцыяваў «палітыку стрыманасьці» («Havlagah»), паводле якое Хагана і іншыя юдэйскія групы не адказвалі на арабскія атакі, накіраваныя супраць мірных габрэяў, канцэнтруючыся адно на самаабароне. У 1937 Каралеўская камісія па Палестыне рэкамэндавала падзяліць Палестыну на арабскую і габрэйскую часткі, і Бэн-Гурыён падтрымаў гэтае рашэньне[Крыніца?]. Гэтае ягонае рашэньне прывяло да канфлікту з Зэевам Жабацінскім, які супрацьстаяў падзелу. Як вынік канфлікту прыхільнікі Жабацінскага выйшлі з «Хаганы» і «Хавлагі».
[рэдагаваць] Палестынскія арабы
[рэдагаваць] Брытанцы
[рэдагаваць] Рэлігійныя партыі і status quo
[рэдагаваць] Вайсковае кіраваньне і выхад палестынцаў у 1948 годзе
[рэдагаваць] Заснаваньне Ізраілю
[рэдагаваць] Прэм'ер-міністар Ізраілю
[рэдагаваць] Бэн-Гурыён і Нэгеў
[рэдагаваць] Узнагароды
- У 1951 і 1971 гадох Бэн-Гурыён атрымаў прэмію Бяліка за габрэйскую думку[1].
[рэдагаваць] Ушанаваньне памяці
Імя Бэн-Гурыёна носяць:
- Найвялікшы аэрапорт Ізраілю — Міжнародны аэрапорт Бэн-Гурыёна
- Адзін з галоўных ізраільскіх унівэрсытэтаў — Нэгеўскі ўнівэрсытэт імя Бэн-Гурыёна, разьмешчаны ў Бэер-Шэве
- Вуліцы многіх ізраільскіх паселішчаў
- Ізраільская мадыфікацыя брытанскага танку «Цэнтурыён»
- Дасьледчы цэнтар у пустыні, Мідрэшэт Бэн-Гурыён, каля ягонага жытла ў кібуцы Сдэ Бакер
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ List of Bialik Prize recipients 1933-2004(анг.). Tel Aviv Municipality.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Давыд Бэн-Гурыён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Special Report David Ben-Gurion BBC News
- "David Ben-Gurion (1886-1973)" Jewish Agency for Israel
- Annotated bibliography for David Ben-Gurion from the Alsos Digital Library for Nuclear Issues
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |