Давыд Гарадзенскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Давыд Гарадзенскі
Манэта «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, рэвэрс
Гарадзенскі староста
1314 — 1326
Гарадзенскі кашталян
1299 — 1314
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 1283,
Пскоў
Памёр: 1326,
Брандэнбург
Сужэнец: Бірута Гедзімінаўна
Бацькі: Даўмонт
Марыя Дзьмітрыеўна
Рэлігія: Хрысьціянства

Давыд Гарадзенскі (каля 12831326) — вайскавод і дзяржаўны дзяяч ВКЛ, староста гарадзенскі.

Паходжаньне і радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын нальшчанскага князя Даўмонта, які ў 1266 годзе ад’ехаў разам з дваром і 300 баярамі з Крэва ў Пскоў пасьля крывавай міжусобнай барацьбы зь Міндоўгам, і княжны Марыі Дзмітрыеўны, унучкі Аляксандра Неўскага. Пасьля сьмерці бацькі ў 1299 годзе перайшоў у Горадню, дзе паступіў на службу да князя Гедзіміна. Ажаніўся з дачкой Гедзіміна Бірутай.

Жыцьцё і дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1305 годзе разам з Гедзімінам разьбіў каля Горадні войскі камэнданта Брандэнбурга комтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 годзе ўзначаліў пасьпяховую абарону Гарадзенскага замка, які аблажылі 6 тысячаў лёгкіх коньнікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў пад камандаваньнем комтура Караляўца (Кёнігсбэрга) Эбэрхарда Вірнэнбурга. У 1314 разьбіў крыжакоў, што аблажылі Наваградак, і зьнішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 коней і ваенную амуніцыю. У веснавую паводку 1319 г. на чале 800 вершнікаў[1] заваяваў прускую вобласьць Вагенштоф, якую абаранялі комтуры Ульрых Дрымбэ і Фрыдрых Квітц. У 1322 годзе дапамог Пскову ў барацьбе зь Лівонскім ордэнам, у 1323 годзе разьбіў пад яго сьценамі дацкае войска і дайшоў да Рэвеля. У тым самым годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова нямецкіх рыцараў, якія асаджалі горад 18 дзён, а потым разьбіў іх. У сакавіку 1324 г. тры нямецкія рыцары і 600 воінаў спалілі маёнтак Давыда, дзе забілі яго сям’ю і звыш 30 іншых жыхароў. У адказ Давыд арганізаваў паход войскаў ВКЛ на Мазовію. У 1326 годзе на чале атрада з 1200 коньнікаў, сярод якіх былі і палякі, зрабіў кінжальны рэйд на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. У час гэтага пераможнага паходу немцы падкупілі мазавецкага рыцара Андрэя Госта, і той па-здрадніцку забіў Давыда. Пахаваны каля сьценаў Барысаглебскага манастыра ў Горадні.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Горадні яго імем названая вуліца, непадалёк ад Барысаглебскага манастыра ўсталяваны валун-помнік.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]