Давід Асьпіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Давід Асьпіна
Давід Асьпіна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 жніўня 1988 (26 гадоў)
Мэдэльін, Калюмбія
Рост 183 см
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2008—2014
2014—
Атлетыка Насьёналь
Ніцца
Арсэнал
97 (0)
189 (0)
0 (0)
Зборныя
2007— Калюмбія 48 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
29 ліпеня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
29 ліпеня 2014.

Давід Асьпіна Рамірэс (па-гішпанску: David Ospina Ramírez; 31 жніўня 1988, Мэдэльін, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Арсэнал» й нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у клюбе з роднага гораду «Атлетыка Насьёналь» і ўжо ў 17 гадоў стаў асноўным брамнікам клюбу. У 19 гадоў у Асьпіны было некалькі прапановаў ад замежных клюбаў, як то мадрыдзкага «Атлетыка» і «Бока Хуніёрс», аднак пасьля трох сэзонаў у «Атлетыка» малады брамнік перайшоў у францускую «Ніццу»[1], пасьля няўдалай спробы перайсьці ў «Боку».

У ліпені 2012 году зьявіліся чуткі, што Давід можа перайсьці ў турэцкі «Бэшыкташ», аднак 24 ліпеня дамова на пераход ня была складзена[2] й Давід працягнуў гуляць у Лізе 1. Яшчэ ў траўні 2014 году стала вядома, што «Ніцца» зьбіраецца падоўжыць з брамнікам дамову, аднак Давід заявіў, што ён ня будзе падпісваць новы кантракт з францускім клюбам. Пасьля выдатных выступаў за «Ніццу» і зборную Калюмбіі на кубку сьвету ў 2014 годзе, Асьпінам зацікавіліся накалькі вядучых эўрапейскіх клюбаў. Не зважаючы на тое, што гульцом цікавіўся «Атлетыка», у выніку брамнік адправіўся ў табар «Арсэналу»[3]. Гэта было пацьверджана 27 ліпеня 2014 году, як мяркуецца гулец каштаваў клюбу 3 млн фунтаў стэрлінгаў[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе Асьпіна дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атлетыка Насьёналь

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]