Давід Вільля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Давід Вільля
Давід Вільля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сьнежня 1981 (42 гады)
Лянгрэо, Гішпанія
Рост 175 см
Вага 69 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2001
2001—2003
2003—2005
2005—2010
2010—2013
2013—2014
2014—2018
2014
2019
Спортынг 2 Хіхон
Спортынг Хіхон
Сарагоса
Валенсія
Барсэлёна
Атлетыка
Нью-Ёрк Сіці
Мэльбурн Сіці
Вісэл Кобэ
65 (25)
80 (38)
73 (32)
166 (108)
77 (33)
36 (13)
124 (80)
4 (2)
28 (13)
Зборныя
2005—2014 Гішпанія 98 (59)

Даві́д Ві́льля Са́нчэс (па-гішпанску: David Villa Sánchez; нарадзіўся 3 сьнежня 1981 году, Лянгрэо, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі, разам зь якой станавіўся чэмпіёнам Эўропы й сьвету.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільля меў цікавасьць да шматлікіх астурыйскіх камандаў, але адна зь вялікіх каманд краю, «Рэал Аўеда», заявіла, што ён быў занадта юным і меў недастатковы патэнцыял для клюбу. Пасьля Давід атрымаў ​​прафэсійны прарыў у мясцовым клюбе «Спортынг» Хіхон, ідучы па сьлядох свайго куміра дзяцінства Кіні. Вільля дэбютаваў у складзе астурыйскага клюбу ў сэзоне 2000—2001 гадоў.

Правёўшы амаль два сэзоны ў «Спортынгу» й забіўшы 40 мячоў, Вільля ў канчатковым рахунку, атрымаў сваю пуцёўку ў вышэйшы гішпанская дывізіён, калі «Спортынг» быў у цяжкім фінансавым становішчы й быў вымушаны прадаць гульца ў клюб «Рэал Сарагоса» улетку 2003 году. Давід падпісаў кантракт з новым клюбам, які ўсталяваў яму памер заробку ў памеры 3 млн эўра ў год. Нападнік ня меў праблемаў з адаптацыяй да гульні на высокім узроўні, і нават здолеў вызначыцца 17 разоў у сваім першым сэзоне ў «Сарагосе».

У 2005 годзе гулец перайшоў у табар клюбу «Валенсія». Адразу ж у першым сэзоне за «Валенсію» Вільля забіў 25 мячоў, правёўшы 37 гульняў, у Ля Лізе й стаў другім пасьля Самюэля Это’о лепшым бамбардзірам чэмпіянату. За ўсю гісторыю «Валенсіі» толькі два футбалісты забівалі за адно першынство больш галоў. Вынік Давіда стаў трэцім паказчыкам клюбу за ўвесь час. У наступныя сэзоны Вільля зноўку станавіўся лепшым бамбардзірам «Валенсіі», і да сэзону 2007—2008 гадоў быў найлепшым гішпанскім бамбардзірам у лізе.

19 траўня 2010 году Вільля перайшоў у «Барсэлёну», якая заплаціла за трансфэр форварда амаль 42 млн эўра[1][2]. Кантракт быў падпісаны 22 траўня на 4 гады з заработнай платай у памеры 7 млн эўра за сэзон, з магчымасьцю падаўжэньня яго яшчэ на год[3][4], на цырымоніі прадстаўленьня гульца прысутнічала 46 тысяч гледачоў[5].

8 ліпеня 2013 году «Барсэлёна» абвесьціла, што яны дасягнулі пагадненьня аб транфэры Вільлі ў мадрыдзкае «Атлетыка» за 5,1 млн эўра[6]. 21 жніўня 2013 году гулец забіў гол у першым матчы за «Атлетыка» ў матчы Супэркубка супраць былога клюбу «Барсэлёны»[7]. Давід правёў не благі сэзон, стаўшы чэмпіёнам Гішпаніі й дайшоўшы з клюбам да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Варта заўважыць, што ў мадрыдзкім клюбе Вільля даволі часта гуляў з глыбіні пляцоўкі, шмат часу адпрацоўваючы ў абароне.

Улетку 2014 году стаў першым гульцом створанага клюбу «Нью-Ёрк Сіці», які пачне выступпы ў МЛС толькі з 2015 году. З гэтае прычыны Давід быў аддадзены ў арэнду ў клюб аўстралійскай лігі «Мэльбурн Сіці».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Гішпаніі 9 лютага 2005 году ў матчы супраць зборнай Сан-Марына. Першы гол за зборную забіў 16 лістапада таго ж году, паразіўшы браму зборнай Славаччыны.

Удзельнічаў на чэмпіянаце сьвету 2006 году. У першым матчы групавога этапу супраць зборнай Украіны Вільля забіў два мячы. У 1/8 фіналу супраць будучых фіналістаў французаў Давід адкрыў лік рэалізаваўшы пэнальці, аднак французы здолелі пераламаць ход гульні й перамаглі зь лікам 3:1.

На пераможным для Гішпаніі эўрапейскім першынстве 2008 году Вільля стаў лепшым бамбардзірам, забіўшы чатыры мячы. У першым жа матчы турніру супраць зборнай Расеі Вільля зрабіў хет-трык. З-за траўмы, атрыманай у паўфінале супраць усё той жа зборнай Расеі нападнік быў вымушаны прапусьціць фінал.

З-за траўмы атрыманай на клюбнам чэмпіянаце сьвету Давід быў вымушаны прапусьціць Эўра-2012, на якім зборная Гішпаніі таксама дамаглася перамогі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэал Сарагоса»:

«Валенсія»:

«Барсэлёна»:

«Атлетыка»:

«Вісэл»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]