Давід Луіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Давід Луіс
Давід Луіс
David Luiz
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 красавіка 1987 (27 гадоў)
Дыядэма, Бразылія
Рост 189 см
Вага 84 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007
2007—2011
2011—2014
2014—
Віторыя
Бэнфіка
Бэнфіка
Чэлсі
Пары Сэн-Жэрмэн
26 (1)
10 (0)
72 (4)
81 (6)
0 (0)
Нацыянальная зборная
2010— Бразылія 37 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
4 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
12 чэрвеня 2014.

Давід Луіс Марэйра Марыньнё (па-партугальску: David Luiz Moreira Marinho; нарадзіўся 22 красавіка 1987, Дыядэма, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» й нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў клюбе «Віторыя». Ва ўзросьце 16 гадоў дэбютаваў у аснове каманды й хутка стаў гульцом асноўнага складу клюба. У 2006 годзе Давід Луіс дапамог «Віторыі» выйсьці ў Сэрыю А, чым прыцягнуў увагу некалькіх клюбаў у краіне й за мяжой.

31 студзеня 2007 году Давід Луіс, на правах арэнды, перайшоў у партугальскі клюб «Бэнфіка», які шукаў замену Рыкардзе Рошы, які сышоў у «Тотэнгэм Готспур»[1]. Давід дэбютаваў у складзе каманды ў матчы 1/16 Кубка УЭФА супраць францускага «Пары Сэн-Жэрмэн», замяніўшы траўмаванага Луізана. «Бэнфіка» трывала паразу ў матчы зь лікам 1:2, але выйшла ў наступны раўнд, перамогшы з агульным лікам 4:3. Па заканчэньні сэзону Давід Луіс падпісаў 5-гадовы кантракт з «Бэнфікай». Партугальская клюб выплаціў «Віторыі» 500 тысяч эўра за абаронцу. Аднак у новым сэзоне Луіс правёў толькі 13 гульняў, часьцяком прайграючы канкурэнцыю партнэрам па камандзе.

1 лютага 2011 году Давід Луіс стаў гульцом «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[2]. 6 лютага 2011 году Луіс дэбютаваў за лёнданскі «Чэлсі», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Лівэрпула».

23 траўня 2014 году, «Чэлсі» і францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» абвесьцілі аб пагадненьні на нераход Луіса ў парыскі клюб. Дамова былаканчаткова зацьверджана 10 чэрвеня, калі адчынілася трансфэрнае вакно. Як паведамляецца сума ўгоды склала да 40 мільёнаў фунтаў, што зьяўляецца рэкордным паказчыкам для абаронцы[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 жніўня 2010 году Луіс дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША, у якой бразыльцы атрымалі перамогу зь лікам 2:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віторыя:

Бэнфіка:

Чэлсі:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Давід Луіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў