Дакар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 14°43′55″ пн. ш. 17°27′26″ з. д. (G)(O)

Дакар
Панарама Дакару
Герб
Першыя згадкі 1857
Плошча 82,38 км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
 - шчыльнасьць

2 452 656
4 484
Геаграфічныя каардынаты 14°43′55″ пн. ш. 17°27′26″ з. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
GMT
+0
Акруга Дакар
Месцазнаходжаньне Дакару
Афіцыйны сайт

Дака́р (на мове валоф: Ndakaaru) – сталіца і самы вялікі горад Сэнэгалу. Разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну, на паўвысьпе Зялёны Мыс. Колькасьць насельніцтва складае 2,4 млн. чалавек.

Назва гораду паходзіць ад валофскага dakhar. З прычыны таго, што Дакар разьмешчаны на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў з Эўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амэрыку, тут быў пабудаваны вялікі марскі порт. Таксама існуе і міжнародны аэрапорт.

У [XVIXIX стагодзьдзях на месцы будучага Дакару быў буйны цэнтар гандлю рабамі, якіх набывалі ў асноўным для адпраўкі ў Амэрыку.

Пасьля захопу французамі Сэнэгалу, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 году Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Францускай Заходняй Афрыкі1902 году быў яе сталіцай). Пад час Другой Сусьветнай вайны да 1942 году ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Францыі Вішы (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзьнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай фэдэрацыі Малі, а з 1960 году сталіцай незалежнага Сэнэгалу.

Дакар зьяўляецца фінішнай кропкай папулярнага штогадовага ралі Парыж - Дакар.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Дакарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады