Дактрына Трумэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гары Трумэн

Дактрына Трумэна (па-ангельску: Truman Doctrine) — зьнешнепалітычная праграма, прапанаваная прэзыдэнтам ЗША Гары Трумэнам пасьля Другой сусьветнай вайны. Прылюдна была агучаная 12 сакавіка 1947 году. Асновай дактрыны зьяўлялася палітыка «стрымліваньня» у адносінах да СССР ва ўсім сьвеце. Дактрына Трумэна зьявілася асэнсаваньнем барацьбы ЗША і іх сымпантаў за неабходную ім палітыка-эканамічную аднароднасьць сьвету.

Асноўныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1946
    • У студзені Трумэн у пасланьні да Кангрэсу абгрунтаваў праграму па «выратаванні» Эўропы ад савецкай экспансыі.
    • 5 сакавіка Ў. Чэрчыль у прысутнасьці прэзыдэнта ЗША Гары Трумэна выступіў у г. Фултан з прамовай, у якой заклікаў да ўтварэньня ваенна-палітычнага саюза Вялікабрытаніі і ЗША, накіраванага супраць СССР і краінаў народнай дэмакратыі.
  • 1947 — Абвастрэньне Палестынскага пытаньня.
  • 1948 — Рэзалюцыя Вандэнберга.
  • 1949 — Выхад ЗША з пасьляваеннай эканамічнай рэцэсіі, утварэньне блёку НАТО і працяг масавага будаўніцтва амэрыканскіх авіябазаў у саюзных ЗША краінах.
    • 4 красавіка — Падпісаньне Паўночнаатлянтычнай дамовы.
  • 1950 — Пачатак татальнай пасьляваеннай мілітарызацыі эканоміцы ЗША.[1]

Гістарычны кантэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЗША не асьцерагаліся ваеннай небясьпекі з боку СССР.[3] Небясьпекай лічылася страта патэнцыйных рынкаў для амэрыканскае прамысловасьці, тэмпы якой значна павялічыліся падчас вайны. Галоўным рынкам зьяўляўся эўрапейскі, затым — рынак пэрыфэрыйных краінаў, якія вызваляліся ад каляніяльнае залежнасьці.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У красавіку 1950 Трумэн абвясьціў Джонсану, што «з эканоміяй у абарончай палітыцы пакончана». Тады быў прыняты закон пра аднаўленьне ваеннае прамысловасьці, у выніку якога, федэральныя расходы ЗША падскочылі да 241 млрд даляраў (пазьней яны не апускаліся ніжэй 200 млрд/год). Гл.: Kaplan F. The Wizards of Armageddon. Stanford: Stanford University Press, 1991
  2. ^ У кан. 1940-х—1950-х гадах у ЗША кожны год праходзіла ад 3 да 5 тыс. страйкаў з удзелам ад 1,4 да 3,5 млн чал.
  3. ^ Гл. тэму Стварэньне савецкай атамнай бомбы