Да́ктыль (па-грэцку: δάκτυλος — палец) — від трохскладовай стапы, у якой адзін доўгі і два кароткія склады (антычнае вершаваньне) або адзін націскны і два ненаціскныя склады (сілаба-танічнае вершаваньне). У беларускую паэзію дактыль імкнуўся ўвесьці Л. Зізані. Дактылічны мэтар і дактылічныя стопы шырока ўжываюцца ў сучаснай беларускай паэзіі.