Дактыляскапія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адбітак пальца

Дактыляскапія (па-грэцку: δάκτυλος + σκοπέωпалец + разглядваю) — дасьледаваньне будовы ўзораў скуры рук з мэтай апазнаньня асобы. На далоневай паверхні канцавых (ногцевых) фалянгаў пальцаў ёсьць рэльефныя (папілярныя) лініі, якія строга асабістыя, адносна ўстойлівыя і здольныя аднаўляцца ў былым выглядзе пры паверхневым парушэньні скурнага покрыва. З улікам відаў і тыпаў скурнага ўзору, іх дадатковых асаблівасьцяў выводзіцца дактыляскапічная формула, што служыць асновай парадкаваньня дактыляскапічных картаў у картатэках. Найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў крыміналістыцы: па адбітках пальцаў рук ажыцьцяўляюцца крыміналістычнае апазнаньне асобы злачынца, устанаўленьне раней улічанага судзімага злачынца, апазнаньне неапазнаных трупаў і пошук зьніклых бязь вестак асобаў. Выкарыстоўваецца таксама ў антрапалёгіі, мэдыцыне і банкаўскай справе[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьменаў ад 4 студзеня 2010 году ў Закон аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі здача адбіткаў пальцаў стала з 21 красавіка абавязковай для ваеннаабавязаных мужчынаў ва ўзросьце 18-55 гадоў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дактыляскапія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 13. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  2. ^ Ад сёньня дактыласкапіяваньне ўсіх ваеннаабавязаных абавязковае // Наша Ніва, 21 красавіка 2010 г. Праверана 7 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дактыляскапіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў