Далматынская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Далматынская мова — мёртвая мова раманскай групы індаэўрапейскай моўнай сям'і. Ужывалася на ўсходнім узьбярэжжы Адрыятыкі на тэрыторыі Харватыі і Чарнагорыі. Таксама як і астатнія раманскія мовы, выходзіць з лаціны, якая трапіла на Балканы, дзякуючы экспансіі Рымскай імпэрыі, яшчэ да новай эры. У выніку зьмяшаньня лаціны зь іншымі мовамі карэннага і новапрышлага (галоўным чынам славянскага) насельніцтва Балканскай паўвыспы ўтварылася новая мова. Далматынская мова была ва ўжытку да 19 стагодзьдзя, паступова выцясьнялася славянскай мовай, якая панавала ў рэгіёне (харвацкім варыянтам). Сёньня на ўзьбярэжжы спрэс ва ўжытку харвацкая мова.
| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Далматынская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў