Амэрыканскі даляр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Даляр ЗША»)
Амэрыканскі даляр
Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Вашынґтона
Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Вашынґтона
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Падзел цэнт
Код ISO-4217 USD
Сымбаль $
Цэнтральны банк Федэральная рэзервовая сістэма ЗША[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1792
Папярэдняя валюта эквадорскі сукрэ[d], дэлавэрскі фунт[d], New Hampshire pound[d], New Jersey pound[d], South Carolina pound[d], Rhode Island pound[d] і North Carolina pound[d]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Амэрыканскі даляр, даляр ЗША (код валюты: USD, па-ангельску: United States dollar) — афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Звычайна ён таксама абрывіюецца знакамітым значкам $, альбо US$, каб адрозьніць ад іншых валютаў з назваю «даляр». Амэрыканскі даляр дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэньне — ¢). У абароце ёсьць манэты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 даляр, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 даляраў.

На сёньняшні дзень даляр ЗША — найбольш распаўсюджаная й часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнае валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На 2005 год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць гадоў з 1995 году гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банкнота ў 1 даляр (1862)

Назва даляру ЗША паходзіць ад гішпанскае срэбнае манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе «гішпанскім далярам», назва якога пайшла ад нямецкае манэты падобнага памеру й вагі — талера.

З 1775 году ў амэрыканскіх штатах пачала выпускацца «кантынэнтальная валюта», дэнамінаваная ў «гішпанскіх далярах» і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю й быў заменены на срэбны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў. Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 году. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія й амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне. Гішпанскія срэбныя манэты, гэтак жа як і мэксыканскі пэса, заставаліся законным плацёжным сродкам да 1857 году. Таксама распаўсюджанымі грашовымі сродкамі былі розныя валюты анґельскіх калёніяў і лёэвэндаальдэраў (нід. leeuwendaalder — «ільвіныя талеры»), які быў папулярным сродкам ў галяндзкіх Новых Нідэрляндаў (тэрыторыя сучаснага Нью-Ёрку). Лёэвэндаальдэр, дарэчы, меў абарачэньне сярод анґельскамоўных штатаў у XVII і пачатку XVIII стагодзьдзя. Афіцыйна даляр ЗША быў створаны ў адпаведнасьці з прынятай Канстытуцыяй, ён вызначаецца Манэтным Актам ад 1792 году.

Пасьля Першае й Другое сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў лідарную эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнае валюты.

8 кастрычніка 2013 году Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША ўвяла ў абарачэньне новую купюру ў 100 даляраў. На ейную распрацоўку пайшло каля 10 гадоў. Банкнота атрымала дадатковую абарону: трохмерную ахоўную сінюю стужку, мікрадрук, пры павароце званочкі сталі мяняцца на лічбу 100, дадалі яшчэ адну ахоўную нітку й некалькі вадзяных знакаў, шэраг выяваў стаў мяняць колер пры нахіле купюры. У выніку кошт вытворчасьці банкноты вырас з 11 да 14 цэнтаў[1].

Міжнародная роля даляру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэта ў чвэрць даляру — «quarter»

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амэрыканскі даляр у якасьці афіцыйнае валюты. Гэткі працэс звычайна завеца далярызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасьці нацыянальнае валюты амэрыканскі даляр мае хаджэньне ў былых амэрыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія ня сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасьля атрыманьня незалежнасьці:

Панама таксама выкарыстоўвае даляр ЗША з 1904 году, хаця мае й уласную валюту. Дзьве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амэрыканскі даляр:

Валюты некаторых краінаў прывязаныя да даляру ЗША па пэўным курсе:

Арґентына ўжывала фіксаваны абменны курс пэса да даляру як 1:1 з 1991 па 2002 год. Да амэрыканскага даляру быў з 1983 году прымацаваны курс Ґанконскага даляру як HK$7,8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу ґанконскага даляру як MOP1,03/HKD, і такім парадкам празь ягонае пасярэдніцтва таксама быў прымацаваны да даляру ЗША. Валюты некаторых краінаў Пэрсыдзкае затокі, як Саудаўскае Арабіі й Кувэйту, прымацаваныя да даляру з той прычыны, што даляр пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлю нафтаю.

У сярэдзіне 1990-х гадоў да даляру быў нефармальна прымацаваны кітайскі юань рэнмінбі па курсе Y8,28/USD. У 1997 Малайзія таксама прымацавала свой рынгіт да даляру па курсе RM3,8/USD. 21 ліпеня 2005 году абедзьве краіны замянілі прывязку да даляру прывязкаю да кошыка валютаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЗША выпускаюць новыя 100 даляраў // Зьвязда : газэта. — 8 кастрычніка 2013. — № 189 (27554). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]