Даляр Саламонавых астравоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Даляр саламонавых астравоў
SLB001.JPG
Краіна Саламонавы астравы
Падзел цэнт
Код ISO-4217 SBD
Скарачэньне $ ці SI$
Абменны курс:
(Даляр ЗША (15.05.2008г.))
7,057

Даляр саламонавх астравоў (код ISO 4217: SBD) — афіцыйная валюта Саламонавых астравоў з 1977 года. Даляр дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна скарачаецца да «$» ці «SI$» каб адрозьніць ад іншых доларавых валют.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даляр саламонавых астравоў быў уведзены ў 1977 годзе, каб вывесьці з абарачэньня аўстралійскі даляр пасьля атрыманьня незалежнасьці. Да 1979 дзьве валюты ўжываліся паралельна. Наступныя пяць месяцаў курс даляра саламонавых астравоў да аўстралійскага даляра быў: SI$1.05 = AU$1, але ў наступныя 28 гадоў, і асабліва пад час грамадзянскай вайны 20002003 гадоў, інфляцыя дасягнула значных памераў і зараз адзін даляр саламонавых астравоў каштуе прыкладна 20 аўстралійскіх цэнтаў.

Манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1977 годзе былі ўведзеныя манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10 і 20 цэнтаў і 1 даляр. Цэнтавыя манэты мелі адзіны памер, выгляд і былі вельмі падобныя на аўстралійскія цэнты. Усе манэты былі вырабленыя з медна-нікелевага сплаву. У 1985 годзе быў зьменены склад манэтаў вартасьцю 1 і 2 цэнта, а ў 1990 годзе манэты 10 і 20 цэнтаў. У 1990 годзе быў зьменены зьнешні выгляд 50 цэнтавай манэты. У нашыя дні манэты 1 і 2 цэнта выведзеныя з абарачэньня.

На ўсіх манэтах Саламонавых астравоў маецца выява афіцыйнага кіраўніка дзяржавы каралевы Элізабэты ІІ.

Банкноты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1977 годзе былі ўведзеныя ў абарачэньне банкноты вартасьцю 2, 5 і 10 даляраў, 20 доларавая банкнота была ўведзеная ў 1981 годзе, 50 доларавая ў 1986 годзе, 100 доларавая ў 2006 годзе. З 2001 года для вытворчасьці банкнотаў пачалі выкарыстоўваць палімэрныя матэрыялы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Даляр Саламонавых астравоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў