Даля Грыбаўскайце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Даля Грыбаўскайце
2009 m. Respublikos Prezidento inauguracija 2.jpg
Даля Грыбаўскайце (29 красавіка 2009 года)
Сьцяг Летувы Прэзыдэнт Летувы
12 ліпеня 2009 — цяперашні час
Папярэднік: Валдас Адамкус
Сьцяг Летувы Міністар фінансаў Летувы
12 ліпеня 2001 — 1 траўня 2004
Папярэднік: Ёнас Лёнгінас
Наступнік: Альгірдас Буткявичус
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу Эўрапейскі камісар па адукацыі і культуры
1 траўня 2004 — 22 лістапада 2004
Папярэднік: Вівьен Рэдзінг
Наступнік: Ян Фігель
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу Эўрапейскі камісар па бюджэту і фінансаваму праграмаваньню
22 лістапада 2004 — 12 ліпеня 2009
Папярэднік: Мізаэль Шрэер
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзілася: 1 сакавіка 1956 (56 гадоў)
Сьцяг Летувіскай ССР Вільня, ЛетССР
Нацыянальнасьць: Сьцяг Летувы летувіска
Партыя: КПСС (1983-1991)
Муж: няма
Dalia Grybauskaitė.Signature.svg

Даля́ Грыбаўска́йце (нар. 1 сакавіка 1956 года ў Вільні) — летувіская эканамістка, дыпляматка і палітык, міністар фінансаў Летувы у 20012004 гадох, камісар камітэту па бюджэту і фінансаваму праграмаваньню Эўрапэйскага Зьвязу ў 2004—2009 гадох. Перамагла на выбарах прэзыдэнта Летувы 17 траўня 2009 году.

[рэдагаваць] Біяграфія

У 1983 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла эканамічны факультэт Ленінградзкага Ўнівэрсытэту, а ў 1988 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук у Акадэміі Грамадзкіх навук у Маскве. У 1991 годзе Грыбаўскайце скончыла курс у рамках спэцыяльнай праграмы для кіраўнічых кадраў «School of Foreign Service» Джорджтаўнскага Ўнівэрсытэту ў Вашынгтоне.

У 19901991 гадох кіравала навуковым адзьдзелам Эканамічнага Інстытута, а ў 1991 годзе праграмным дырэктарам ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі. З 1991 да 1993 году выконвала функцыі кіраўніка эўрапейскага дэпартамэнту Міністэрства Міжнародных Эканамічных Сувязей. З 1993 года была дырэктарам эканамічнага дэпартамэнта ў Міністэрстве Замежных Спраў, адначасова кіравала Камітэтам Атрыманьня Дапамогі РНАRЕ і G-24, а таксама займалася стварэньнем дамовы аб вольным гандлі з Эўрапейскім Зьвязам.

У 19941995 была надзвычайным амбасадарам і паўнамочным міністрам падчас прадстаўніцтва Летувы ў Эўрапейскім Зьвязе і прадстаўніком Каардынатара Дзяржаўнай Дапамогі ў Брусэлі. З 1996 года Грыбаўскайце выконвала абавязкі паўнамочнага амбасадара ў пасольстве Летувы ў ЗША. У 19992000 займала пасаду віцэ-міністра фінансаў і займалася перамовамі Летувы з Міжнародным Валютным Фондам і Сусьветным Банкам. У 20002001 — віцэ-міністар замежных спраў і намесьнік кіраўніка летувіскай дэлегацыі якая вяла перамовы аб уваходзе Летувы ў Эўразьвяз.

У пачатку ліпеня 2001 году Грыбаўскайце заняла пасаду міністра фінансаў у толькі што ўтвораным урадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 1 траўня 2004 году, у дзень уваходу Летувы ў Эўрапейскі Зьвяз, яна была запрошаная ў склад Эўрапейскай камісіі як камісар, адказваючы за адукацыю і культуру (разам з Вівіян Рэдзінг). Ва ўтворанай 22 лістапада 2004 году камісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу, яна адказвала за праграмаваньне фінансаў і бюджэт.

У 2009 годзе Грыбаўскайце прыняла ўдзел у выбарах прэзыдэнта Летувы. 26 лютага яна афіцыйна абвясьціла аб удзеле ў выбарах як незалежны кандыдат. Яе кандыдатуру патрымалі дзьве ўрадавыя кааліцыі: Зьвяз Бацькаўшчыны і Лібэральны Рух.

Па выніках галасаваньня, якое адбылося 17 траўня 2009 году, Даля Грыбаўскайце атрымала 69,09% галасоў.[1]

Даля Грыбаўскайце, акрамя летувіскае, валодае ангельскай, польскай, расейскай і францускай мовамі.

Папярэднік
Валдас Адамкус
Прэзыдэнт Летувы
12 ліпеня 2009
Наступнік

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Даля Грыбаўскайцесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах