Дамаклёіды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дамаклё́іды — нябесныя целы Сонечнай сыстэмы, якія маюць арбіты, аналягічныя арбітам камэт па парамэтрах (вялікі эксцэнтрысытэт і нахіл да плоскасьці экліптыкі), але не праяўлялыя камэтнай актыўнасьці ў выглядзе камы або камэтнага хваста.

Назву дамоклоіды атрымалі па імі першага прадстаўніка кляса — Дамокла (5335 Damocles). Дамоклоіды маюць параўнальна невялікія памеры — самы вялікі зь іх, 2002 XU93, мае дыямэтар 72 км, а сярэдні складае каля 8 км. Вымярэньні альбеда чатырох зь іх (0,02—0,04) паказалі, што дамоклоіды зьяўляюцца аднымі з самых цёмных цел сонечнай сыстэмы, тым ня менш, валодаючы чырванаватым адценьнем. Па стане на верасень 2005 году вядома больш за 20 дамоклоідаў. З-за вялікіх эксцэнтрысытэтаў іх арбіты вельмі выцягнутыя, і ў афэліі яны знаходзяцца далей Урана (аж да 1996 PW — 571,7 а. а.), а ў пэрыгеліі — бліжэй Юпітэра, а часам і Марса.

Лічыцца, што дамоклоіды зьяўляюцца ядрамі камэтаў тыпу Гальлея, якія зарадзіліся ў воблаку Аорта і страцілых свае хвасты. Гэтая гіпотэза лічыцца дакладнай таму, што ў досыць шматлікіх аб’ектаў, якія лічыліся дамоклоідамі, пасьля выяўлялі каму і прылічалі да кляса камэт. Іншае пераканаўчае пацьверджаньне складаецца ў тым, што арбіты большасьці дамоклоідаў моцна нахіленыя да плоскасьці экліптыкі, часам больш, чым на 90 градусаў, а адсюль вынікае, што некаторыя зь іх абарочваюцца вакол Сонца ў накірунку, процілеглым руху вялікіх плянэт, што рэзка адрозьнівае іх ад астэроідаў. Першае з такіх целаў, выяўленае ў 1999 годзе, было названа Дыярэтса (20461 Dioretsa) — «астэроід» наадварот.