Дамачава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дамачава
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Пасялковы савет: Дамачаўскі
Насельніцтва: 1,2 тыс. (2008)
Тэлефонны код: +375 16
Паштовы індэкс: 225021
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′ пн. ш. 23°36′ у. д. / 51.75° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.75; 23.6Каардынаты: 51°45′ пн. ш. 23°36′ у. д. / 51.75° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.75; 23.6
Дамачава на мапе Беларусі
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Дамачава — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Буг. Цэнтар пассавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 1,2 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 52 км на поўдзень ад Берасьця, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамачава (лінія Берасьце — Тамашоўка). Аўтамабільны і пасажырскі пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Дамачава згадваецца ў XVIII ст. Мясьціна ўваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дамачава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У XIX ст. тут дзейнічалі каталіцкая капліца, царква і сынагога. Пракладаньне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму разьвіцьцю паселішча.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабілася цэнтрам раёну (з 1956 у Берасьцейскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 23 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

[рэдагаваць] Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надае лякарня.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, бібліятэка.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Царква Сьв. Лукі

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Каплічка
  • Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (ХІХ ст.)
  • Крыж ў памяць паўстанцаў К. Каліноўскага
  • Царква Сьвятога Лукі Апостала (1905)

[рэдагаваць] Вядомыя асобы

У 19271932 у Дамачаве служыў пробашчам вядомы беларускі дзяяч кс. Пётар Татарыновіч[6]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  2. ^ Домачево // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  4. ^ Дамачава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 201.
  5. ^ Домачево // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  6. ^ Аўдзеюк А. Пётр Татарыновіч (1896—1978)

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Дамачавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах