Дамэннае імя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дамэн»)

Дамэ́ннае імя́ — галіна герархічнай прасторы дамэнных імёнаў сеткі Інтэрнэт, якая пазначаецца ўнікальным дамэнным імём.

Дамэннае імя — сымбальнае імя дамэну. Павінна быць унікальным у межах аднаго дамэну. Поўнае імя дамэну складаецца з імёнаў усіх дамэнаў, у якія ён уваходзіць, адасобленых кропкамі. Напрыклад, поўнае імя be-tarask.wikipedia.org. (з кропкай у канцы) вызначае дамэн трэцяга ўзроўню be-tarask, які ўваходзіць у дамэн другога ўзроўню wikipedia, які ўваходзіць у дамэн org, які ўваходзіць у каранёвы дамэн (абазначаецца кропкай). Дамэннае імя служыць для адрасацыі вузлоў сеткі Інтэрнэт і разьмешчаных на ім сеткавых рэсурсаў (вэб-сайтаў, сэрвэраў электроннай пошты, сеткавых сэрвісаў) у зручнай для чалавека форме. Альтэрнатывай можа быць адрасацыя вузла па IP-адрасе, што менш зручна ды й цяжэй запамінаецца.

Дамэнная зона — сукупнасьць дамэнных імёнаў вызначанага ўроўню, якія ўваходзяць у канкрэтны дамэн. Напрыклад, зона wikipedia.org. вызначае ўсе дамэнныя імёны трэцяга ўзроўню ў гэтым дамэне. Паняцьце «дамэнная зона» ў асноўным ужываецца стасоўна тэхнічнай сфэры, пры наладжваньні DNS-сэрвэраў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • DNS — сыстэма дамэнных імёнаў
  • UDRP — адзіная палітыка разьвязаньня дамэнных спрэчак
  • Сугучныя дамэны

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]