Дамэніка Скарляцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дамэніка Скарляцьці
Domenico Scarlatti
Retrato de Domenico Scarlatti.jpg
Дата нараджэньня 26 кастрычніка 1685
Месца нараджэньня Нэапаль
Дата сьмерці 23 ліпеня 1757
Месца сьмерці Мадрыд
Краіна Італія
Прафэсіі Кампазытар
Інструмэнты клявэсын

Дамэніка Скарляцьці (па-італьянску: Domenico Scarlatti; 26 кастрычніка 1685, Нэапаль23 ліпеня 1757, Мадрыд) —кампазытар і віртуоз клявэсыну. Сын Алясандра Скарляцьці.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раньнія гады Дамэніка служыў як арганіст у каралеўскай капліцы ў Нэапалі, а ў 1703 годзе ён ужо быў гатовы пісаць опэры. Ён працягнуў сваю працу ў Рыме, а ягоным патронам з 1709 па 1714 гады была Марыя Казіміра, каралева Рэчы Паспалітай. Ён стаў дырэктарам музыкі ў партугальскім пасольстве ў 1714 годзе й Юліянскай капліцы ў Ватыкане ў 1715 годзе. Падчас сваёй больш позняй кар'еры ён працаваў у Лісабоне, а таксама ў Лёндане, пасьля чаго вярнуўся ў Рым. Апошнія гады свайго жыцьця правёў у Мадрыдзе, дзе ягоная колішняя студэнтка, Інфанта Марыя Барбара, на той ужо час каралева Гішпаніі, пасяліла яго каля двару, сплочвала яму свой доўг, і пакідала ягоны зыход у галечу па-за межамі сьмерці.

Ягоная спадчына складае прыблізна 555 санатаў (большасьць зь якіх сола для клявэсыну) і іхная арыгінальнасьць, бліскучасьць і шматварыянтнасьць апярэджвае клявішную музыку свайго часу, а таксама ён шануецца за сцэнічныя творы і царкоўную музыку.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dent, Edward J., Alessandro Scarlatti: His Life and Works, rev. ed. (1960);
  • Grout, Donald, and Godwin, Joscelyn, eds., The Operas of Alessandro Scarlatti (1975);
  • Kirkpatrick, Ralph, Domenico Scarlatti, rev. ed. (1955);
  • Sitwell, Sacheverell, A Background for Domenico Scarlatti, 1685—1757 (1935; repr. 1970)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дамэніка Скарляцьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў